«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале размясціў некалькі сумесных фатаграфій з розных сустрэч з амерыканскім сенатарам Ліндсі Грэмам, які настойліва дабіваўся прыняцця Кангрэсам ЗША закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Ён быў усё ж такі прыняты пасля раптоўнай смерці Грэма 11 лютага гэтага года, але сёння стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся даваць закону ход.

«Зняцце санкцый будзе працягвацца. Я думаю, што «дызель-дзіл» і крок адносна закона Ліндсі Грэма — гэта не ўсё. На жаль.

На жаль, бо мы ўсе вельмі паважалі Ліндсі. Ён аддаў сваё жыццё Амерыцы. У нас былі цудоўныя адносіны. І напярэдадні трагедыі Ліндсі быў ва Украіне, заўсёды падтрымліваў нас вельмі моцна і прасоўваў як мага больш дапамогі Украіне.

Без яго складана, скажу шчыра. Я хачу падзякаваць і дэмакратам, і рэспубліканцам, якія падтрымалі яго законапраект. Гэта была вялікая перамога. Сапраўды двухпартыйная падтрымка.

І зараз рашэнне ўсё гэта скасаваць, усё гэта заблакаваць — мне здаецца, што гэта няправільна. І дакладна дапамагае толькі «рускім».
Дакладна дапамагае толькі іх радасці і жаданню пастаянна забіваць людзей. Гэта дакладна не спыняе вайну», — пракаментаваў выстаўленыя здымкі Уладзімір Зяленскі.
Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца
Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету
Зяленскі: Расія ўдарыла па Кіеве ў той момант, калі я абмяркоўваў у Вашынгтоне «пякельныя санкцыі»
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
И что это должно значить?