У Заслаўскім вадасховішчы, больш вядомым як Мінскае мора, рыбакам трапіўся гіганцкі сом, даўжыня якога перавышае рост чалавека. Фатаграфіі ўлову апублікавалі ў Threads, піша выданне «Смартпрэс».

Фота: markus_fisherman / Threads
Аднаго з рыбакоў завуць Андрэй Маркевіч. Кампанія збіралася лавіць судака, але замест гэтага злавіла велізарнага сома. Ягоныя дакладныя даўжыню і вагу не паведамляюць.

Фота: markus_fisherman / Threads
На фота бачна, што ўзяць рыбу ў рукі можна было толькі ўдвох.
«Калі будзеце купацца ў Мінскім моры, будзьце ўважлівыя», — папярэдзіў рыбак, намякаючы на гіганцкага сома. Іншы ўдзельнік рыбалкі заўважыў, што гэта яшчэ не мяжа.
Рыбіне далі мянушку Леапольд, але забіраць яе не сталі — пасля фотасесіі сома выпусцілі назад у вадасховішча.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
Молодцы. Приятно сознавать, что где-то тамв Минском море плавает сом Леопольд :)