У Бабруйску праз уключаны цеплавентылятар узнік пажар у кватэры дзевяціпавярховага дома на праспекце Будаўнікоў. Пра здарэнне паведаміла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Пажар здарыўся ў нядзелю, 11 кастрычніка, у трохпакаёвай кватэры на трэцім паверсе. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, аднак агонь пашкодзіў маёмасць, столь і сцены ў адным з пакояў.
Як высветлілася, гаспадар уключыў электрычны цеплавентылятар і пайшоў у іншы пакой. Прыбор жа знаходзіўся побач з фіранкамі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары