Грамадства1616

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх

Дэмакратычная лідарка выступіла на адкрыцці Forum 2000 у Празе.

Фота: тг-канал Святланы Ціханоўскай

11 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Forum 2000, якая штогод збірае ў Празе палітыкаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з розных краін, паведамляе яе прэс-служба.

Сярод удзельнікаў сёлетняга форуму — лідарка дэмакратычных сілаў Венесуэлы, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Марыя Карына Мачада, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Нікарагуа, Тыбету, М’янмы і Турцыі. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаў старшыня Сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл.

Падчас выступу Святлана Ціханоўская гаварыла пра сілу салідарнасці, важнасць перамогі Украіны, падтрымкі палітвязняў і ўсіх, хто супрацьстаіць дыктатурам, а таксама пра неабходнасць адзінства дэмакратычнага свету перад агульнымі пагрозамі:

«Я ведаю, як цяжка захоўваць надзею, калі навокал столькі дрэнных навін. Але дыктатары хочуць, каб мы адчувалі сябе бяссільнымі. Давайце не будзем даваць ім такой радасці. Еўропа моцная дзякуючы сваім каштоўнасцям. Ніколі не адмаўляйцеся ад іх. І ніколі не недаацэньвайце ўласную сілу. Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх. Заставайцеся адзінымі. Заставайцеся ўпэўненымі. Не страчвайце аптымізму. Бо найвялікшы падарунак, які мы можам зрабіць дыктатарам, — гэта наш страх. А самая вялікая пагроза для іх — наша мужнасць».

Forum 2000 заснавалі ў 1996 годзе прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, японскі філантроп Ёхэй Сасакава і нобелеўскі лаўрэат Элі Візель. Ён працягвае спадчыну Гавела: падтрымлівае дэмакратыю, правы чалавека і грамадзянскую супольнасць, дае магчымасць абменьвацца досведам і дамаўляцца пра супрацоўніцтва. Сёлета форум адзначае 30-годдзе. У розныя гады ўдзельнікамі канферэнцыі былі Далай-лама, Біл Клінтан, Мадлен Олбрайт, Лех Валенса і Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары16

  • нагадала машына
    12.10.2026
    'не бойцеся аўтазак - гэта проста машына'
  • забыла дадаць
    12.10.2026
    не бойцеся, як не баюся яго я
  • Filipp
    12.10.2026
    "Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх"©
    Так, лепей верце і бойцеся Светлану)

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць