Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла
Мінчанка Настасся больш за два гады чакала магчымасці запісацца на падачу дакументаў для атрымання нямецкай шэнгенскай візы, але ў выніку страціла запіс, бо праверыла электронную пошту на тры дні пазней. Пра сваю гісторыю жанчына расказала ў Threads, заўважыла выданне «Люстэрка».

Паводле слоў Настассі, каля двух з паловай гадоў таму яна стала ў чаргу на падачу дакументаў. Нядаўна жанчына зайшла ў электронную пошту і знайшла доўгачаканы ліст з нямецкай амбасады. Ёй прапаноўвалі прыйсці 2 снежня для падачы дакументаў на візу.
Спачатку мінчанка адчула шок і радасць, аднак хутка заўважыла дату адпраўлення ліста — 6 кастрычніка. Да таго часу прайшло ўжо тры дні, на працягу якіх яна павінна была пацвердзіць запіс. Паколькі гэтага не адбылося, жанчына атрымала паведамленне пра скасаванне запісу і немагчымасць яго аспрэчыць. Замест радасці яна адчула расчараванне і стрэс.
На сайце нямецкай амбасады ў Мінску папярэджваюць, што даты, якія не пацвердзілі анлайн на працягу трох дзён і якія пасля гэтага выдалілі з сістэмы, аднавіць немагчыма. Электронныя звароты з гэтай нагоды не разглядаюцца.
У каментарыях да допісу Настассі параілі перайсці па спасылцы з першага ліста і праверыць, ці не застаўся запіс актыўным. Аднак жанчына адказала, што запіс ужо выдалены аўтаматычна.
Іншыя карыстальнікі таксама падзяліліся падобным досведам. Адна ўдзельніца абмеркавання расказала, што правярае электронную пошту кожны дзень на працягу двух гадоў. Іншая прызналася, што праз такую ж сітуацыю страціла цэлы год чакання.
Адна з карыстальніц параіла тым, хто чакае запісу на нямецкую візу ў Беларусі, далучыцца да тэматычнай групы, дзе адсочваюць з'яўленне новых дат. Паводле яе слоў, яна сачыла за інфармацыяй у групе, а калі пачалі прапаноўваць даты, блізкія да яе чаргі, стала асабліва ўважліва правяраць пошту, каб своечасова пацвердзіць запіс.
У Туркменістан цяпер можна паехаць па электроннай візе і без абавязковага запрашэння
За іспанскую візу цяпер давядзецца заплаціць даражэй
Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?
Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы
Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію
Каментары
притом она хотела потратить в Германии свои деньги, и права потратить свои деньги ждала 2 года, притом за это право она должна была еще и заплатить (визовый сбор), а псевдобеженцы без всяких ожиданий и виз сразу садятся на пожизненное соцобеспечение