Грамадства66

Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?

Махлярам зусім не абавязкова ўзломваць менавіта ваш тэлефон ці камп’ютар. Асабістыя звесткі яны могуць збіраць з розных крыніц.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У прыватнасці, інфармацыя можа трапляць да зламыснікаў праз уцечкі з кампаній. Паводле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, у Беларусі ў 2026 годзе паведамлялася пра ўцечкі даных, якія закранулі сотні тысяч карыстальнікаў. Прычынамі могуць быць узлом інфармацыйных сістэм, крадзеж уліковых даных, уразлівасці праграмнага забеспячэння і іншыя праблемы.

Яшчэ адна крыніца — шкоднасныя праграмы. Інфастылеры, або шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, здольныя красці паролі, cookies і іншыя звесткі з камп’ютара ці смартфона. Напрыклад, чалавек можа паставіць сабе праграму, якая здаецца карыснай, але разам з ёй атрымаць шкоднаснае ПЗ.

Таксама зламыснікі выкарыстоўваюць фішынг. Яны могуць дасылаць паведамленні накшталт «ваша пасылка затрыманая», «пацвердзіце асобу» або «на вас афармляюць крэдыт». Чалавек пераходзіць па спасылцы і самастойна ўводзіць свае даныя на падробленым сайце.

Крыніцай інфармацыі становяцца і ўзламаныя акаўнты. Калі махляр атрымлівае доступ да электроннай пошты або старонкі чалавека ў сацсетках, ён можа знайсці там кантакты, перапіскі, месца працы, дакументы і шмат іншых звестак.

Акрамя таго, шмат інфармацыі можна сабраць з сацыяльных сетак і адкрытых крыніц. Імя, горад, месца працы, сваякі, фатаграфіі — усё гэта можна паступова сабраць з розных публікацый. Напрыклад, адзін допіс паказвае, дзе чалавек працуе, другі — калі ён паехаў у адпачынак, а профіль сваяка можа даць дадатковыя звесткі.

У міліцыі падкрэсліваюць, што махляру не абавязкова адразу мець поўнае дасье на чалавека. Часам дастаткова некалькіх дэталяў, сабраных з розных крыніц, каб падчас тэлефоннай размовы стварыць уражанне, што зламыснік добра ведае свайго суразмоўцу.

Каментары6

  • 1
    08.09.2026
    Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?
    Ад мусароу́/лукашыстау́ і даведваюцца
  • ШІ-махляр
    08.09.2026
    Нават са старых базаў телэ- і інэрнэт- аператараў можна знайсці дастаткова слядоў і сумясціць з онлайн партрэтамі карыстальнікаў сетак і адкрытых каналаў месенжараў.

    А калі ёсць доступ да базы МУС, аёй. Улічваючы, што б'ецца на псіхалогію - чалавек мусіць быць заможны, але крыху "зашуганы".
  • кемлівы
    08.09.2026
    Каму яны распавядаюць гэныя казкі? Махляры тэлефануюць толькі тым, ў каго дакладна ёсць грошы і не малыя. А гэта значыць, што зліваюць свае базы: 1)банкі, 2)ріэлтары (кто калі прадаў хату) 3)слабавікі (гаі - хто калі прадаў дарагое аўто, розныя губазікі, якія па новаму закону маюць доступ да ўсіх банкаўскіх рахункаў беларусаў) 4)мабільныя аператары. Калі вы сталы чалавек і прадалі хату, то чакайце званка ад махляроў. Калі ў вас буйная сума грошай на рахунку - чакайце. Вы ніяк не абароненыя калі маеце вялікія грошы. Калі гэтыя грошы прайшлі праз нейкія установы, то вы пакінулі свой след для махляроў. Ну а калі вы жабрак, то званка ад махляроў вы будзеце чакаць да другого прышесця.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў72

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць