Свет22

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання

Паводле словаў дзяржсакратара ЗША, выйсці з цяперашняй сітуацыі можна альбо шляхам перамоваў, альбо праз эскалацыю з аднаго ці абодвух бакоў.

Фота: Mark Schiefelbein / AP

Вайна паміж Расіяй і Украінай зайшла ў «стратэгічны тупік», і магчымасцяў завяршыць яе з дапамогай дыпламатыі пакуль не відаць, заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю выданню Kathimerini падчас візіту ў Афіны, піша Moscow Times.

Паводле яго слоў, выйсці з цяперашняй сітуацыі можна альбо шляхам перамоваў, альбо праз эскалацыю з аднаго ці абодвух бакоў. 

«На дадзены момант перспектывы дыпламатычнага ўрэгулявання не праглядаюцца», паколькі Расія вылучае ўмовай поўны кантроль над Данбасам, а Украіна лічыць гэта непрымальным, адзначыў Рубіа.

Ён паведаміў, што ЗША падзяляюць «занепакоенасць усяго свету адносна рызыкі эскалацыі канфлікту», якая ў выніку «можа закрануць іншыя краіны і перарасці ў больш маштабнае супрацьстаянне». Паводле слоў Рубіа, «ёсць відавочныя прыкметы» таго, што Пуцін «мае намер скарыстацца надыходзячай зімой, каб цалкам знішчыць энергетычную сістэму Украіны і прымусіць яе капітуляваць». У той жа час УСУ нарасцілі магчымасці для далёкіх удараў па Расіі, адзначыў кіраўнік Дзярждэпартамента. Акрамя таго, працягваюцца атакі на судны ў Чорным моры.

Ён падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму гатовыя адыгрываць канструктыўную ролю ў перамоўным працэсе, каб спрыяць заключэнню мірнага пагаднення.

«Мы ўжо спрабавалі зрабіць гэта раней, але пакуль гэтая мэта застаецца недасяжнай… Гэтая вайна працягваецца ўжо пяты год, хоць першапачаткова такога развіцця падзей ніхто не планаваў. Я не думаю, што менавіта так Пуцін уяўляў сабе гэты канфлікт, таму падзеі пайшлі не па вызначаным ім сцэнары», — заключыў Рубіа.

23 верасня ў Крамлі заявілі, што не бачаць перадумоў для «выхаду на мірны трэк перамоваў» з Кіевам.

«Працягваецца мілітарызацыя Украіны. Еўрапейскія дзяржавы спрабуюць знаходзіць усё новыя і новыя грошы для закупкі ўзбраенняў. Кіеўскі рэжым працягвае сваю дастаткова тэрарыстычную актыўнасць», — адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

У канцы жніўня — пачатку верасня з мэтай урэгулявання Маскву наведалі дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, а таксама прадстаўнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер, але, паводле слоў крыніц Bloomberg, Пуцін не прадэманстраваў гатоўнасці змякчыць свае пазіцыі.

У бліжэйшыя 6 месяцаў Расія плануе наносіць удары па ўкраінскай энергасістэме і цеплазабеспячэнні, каб зрабіць жыццё мірных грамадзян невыносным, а таксама ўзмацніць гібрыдныя атакі ў Еўропе для падрыву падтрымкі Кіева, казалі суразмоўцы агенцтва.

Паводле звестак The New York Times, Пуцін запэўніваў, што яго армія «ў бліжэйшыя месяцы» захопіць увесь Данбас, які пакуль кантралюе прыкладна на 80%. Кушнер на гэта адказаў, што такія ж абяцанні Пуцін даваў год таму, і не выключыў, што яшчэ праз год Пуцін будзе казаць тое ж самае, распавядала крыніца выдання.

Каментары2

  • 111
    08.10.2026
    Динамика технологического противостояния России и Украины на поле боя носит циклический характер, при котором стороны регулярно перехватывают друг у друга инициативу в сфере инноваций.
    В настоящее время Россия смогла масштабировать военное производство и нивелировать технологическое преимущество Украины в ряде секторов. И если на начальных этапах конфликта Украина опережала РФ по внедрению гибких IT-решений и малых дронов, то сегодня российский ВПК перешел к массовому выпуску аналогичных и модернизированных систем. Россия обладает значительно большим объемом ресурсов, чем Украина, что является ее главным преимуществом в войне на истощение и потому без ощутимой помощи США, ЕС и НАТО - Украина медленно, кроваво, но проиграет.
  • Indrid Cold
    08.10.2026
    Відавочна што балаболы на чале з сям'ёй Трампа і Дж Дзі Вэнсам прайгралі гульню і наступным кандытадам ад рэспубліканцаў будзе Рубіа. І дзякуй богу, бо гэты клоўн Вэнс толькі балаболіць тое што яму кажа Пітэр Цвіль.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць