Свет

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў долараў

Канье Уэст меўся выступіць у Санкт-Пецярбургу 10 і 11 кастрычніка, але абодва канцэрты адмянілі. Паводле «Коммерсанта», амерыканскі рэпер ужо атрымаў за іх каля 20 мільёнаў долараў. І, імаверна, не верне гэтыя грошы.

Канье Уэст. Фота: Evan Agostini / Invision / AP, File

Амерыканскі рэпер Канье Уэст, вядомы таксама як Ye, атрымаў каля 20 мільёнаў долараў за два канцэрты ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Выступы мелі прайсці 10 і 11 кастрычніка на «Газпрам Арэне», але па невядомых прычынах былі адмененыя. Імаверна, іх не ўзгаднілі на самым версе.

Адзін з суразмоўцаў газеты ўдакладніў, што ўся сума не з’яўляецца асабістым заробкам музыканта.

«Гэта не чысты ганарар — з гэтых грошай аплачваюцца, напрыклад, паслугі яго персаналу», — сказаў ён.

Паводле другой крыніцы, Уэст, верагодна, не верне грошы за канцэрты, бо гэта не прадугледжана яго кантрактам.

Арганізатарам выступаў было маскоўскае агенцтва Say Agency. Яно абяцае пачаць вяртанне грошай за білеты 12 кастрычніка — пасля дат, на якія былі прызначаныя канцэрты. Пакупнікі ўжо падаюць пазовы з патрабаваннем вярнуць сродкі.

Кіраўніца агенцтва Ганна Субчава настойвае, што кампанія не парушыла «ніводнага закона». Паводле яе, канкурэнты стварылі хвалю негатыву вакол канцэртаў, а СМІ яе ўзмацнілі.

Прапагандысты на «Салаўёў Live» пасля навіны пра канцэрт Канье Уэста разнеслі «Газпрам»: «Цікава, калі гэты сорам спыніцца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць