Свет33

«Цікава, калі гэты сорам спыніцца». На «Салаўёў Live» разнеслі «Газпрам» за Канье Уэста і «старога педафіла» — бацьку Ілана Маска

Прапагандыст і вядучы канала «Салаўёў Live» Сяргей Мардан нечакана прайшоўся па «Газпрам-медыя» за арганізацыю канцэрта рэпера Канье Уэста на «Газпрам-Арэне» ў Санкт-Пецярбургу.

Мардан заявіў, што не здзіўлены ўдзелам холдынгу ў прыездзе скандальнага рэпера, дадаўшы, што «Газпром-медыя» «20 гадоў утрымліваў «Эхо Москвы», «замежнага агента Венедыктава і зграю нягоднікаў», піша канал «Осторожно, новости».

Прапагандыст назваў запрошанага рэпера «сапсаванай зоркаю», вядомай толькі скандаламі, наркотыкамі і сімпатыямі да Гітлера.

«Цяпер Канье Уэст. Гэта для чаго? Гэта што? Я разумею, што яны кажуць: нам удалося прабіцца, прывезці зорку. Але зорка сапсаваная, каго гэта хвалюе? Мне цікава, калі гэты сорам спыніцца?» — сказаў Мардан.

Ён дадаў, што 80% карыстальнікаў увогуле не ведаюць Канье Уэста. А той знакаміты «акрамя наркотыкаў» толькі перформансам «Я люблю Гітлера», «Я фашыст» і фота ў футболцы са свастыкай.

Мардан таксама абурыўся, што ў Расію раней запрашалі братоў Тэйт і бацьку Ілана Маска, марнуючы на іх грошы. «І тут кантракт адпрацоўваюць. Будзем яшчэ 3—4 дні казаць пра Канье Уэста, а потым апынецца, што ён не прыедзе», — мяркуе ён.

«Мне цікава, калі гэта спыніцца? Братоў Тэйт, гэтых паскудных, прывезлі на ПМЭФ… Гэты стары педафіл, які называе сябе бацькам Ілана Маска… Гэта ж хтосьці робіць, хтосьці марнуе на гэта бабкі», — сказаў Мардан.

Каментары3

  • qwerty
    20.08.2026
    Ладно.

    Обязательно сообщайте, что там еще происходит в сумасшедшем доме на болотах
  • .
    20.08.2026
    А што дрэннага або неактуальнага ў навіне, як маскоўцы сварацца са сваімі хаўруснікамі?

    Я часам думаю, што "не пішыце пра Расею" кажуць:
    - або "ружовыя поні" з уяўленнем "калі не казаць пра ворага, ён неяк сам знікне";
    - або самі расейцы-боты, але толькі пра крындж, які выстаўляе рускі свет дурным або супярэчлівым.
  • Аналитик
    21.08.2026
    Самое забавное, что он в этом случае прав. В Россию никто кроме таких как Уэст, Маск и Тэйты не сунется, для приличных селебрити это зашквар. А эти сами стали зашкваром для своих стран.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць