Вайна55

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў

Улетку Зяленскі ацаніў дадатковыя абаронныя патрэбы Украіны на 27 мільярдаў даляраў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Фота Sean Gallup / Getty Images

Урад папрасіў Еўрапейскую камісію дапамагчы пакрыць гэты дэфіцыт шляхам датэрміновага выдзялення сродкаў з двухгадовай праграмы крэдытавання «Ukraine Support Loan» на 90 мільярдаў еўра.

Крэдыт павінен пакрыць фінансавыя патрэбы Украіны ў 2026—2027 гадах. Праграма прадугледжвае да 45 мільярдаў еўра штогод пры ўмове выканання рэформаў. Пры гэтым сёлета Украіна атрымала толькі 15,7 мільярда еўра праз затрымкі з іх выкананнем.

Брусель адхіліў просьбу аб датэрміновай выдачы грошай, прадугледжаных на 2027 год. Замест гэтага ЕС настойвае на выкананні ўзятых украінскім урадам абавязацельстваў, што дазволіць разблакаваць каля 34 мільярдаў еўра падтрымкі яшчэ да канца года, піша «Украінская праўда» са спасылкай на FT.

Сярод іх — скасаванне льготы для невялікіх міжнародных пасылак і ўвядзенне новых правіл падаткаабкладання лічбавых платформаў.

Асобна ў Еўракамісіі падкрэслілі недапушчальнасць адступлення Украіны ад выканання раней рэалізаваных абавязацельстваў і падалі ў якасці прыкладу змякчэнне патрабаванняў адносна палітычна значных асоб.

Каментары5

  • мара-тэлефон
    03.10.2026
    Аёй, у першую чаргу гэта патрабаванні аб кантролі, куды ідуць еўрапейскія грошы і звужэння магчымасцяў для карупцыі.

    [Зрэдагавана]
  • угу
    03.10.2026
    наркоману и его окружению денех ??? Счаз ))
  • Ё
    03.10.2026
    мара-тэлефон, Вы нешта блытаеце. Брацьба з карупцыяй і празрыстасць сістэмы - гэта амерыканская тэма, менавіта амерыканцы звяртаюць на гэта ўвагу і даюць грошы пад выкананне рэформаў скіраваныхна на рэальную мінімізацыю дзяржаўнага злоўжывання. Патрабаванні еўрапейскіх бюракратаў вам напісалі ў тэксце - адмяніць льготы на дробныя пасылкі ). Еўрапейскі бюракрат думае, што ўвёўшы чарговы збор на пасылкі, Украіна атрымае яшчэ крыху грошай ад сваіх грамадзян, і тады ёй спатрэбіцца менш грошай. Розніцу адчуваеце ? У першым выпадку мінімалізацыя дзяржаўнага ўдзелу, у другім - пашырэнне.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць