Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ
Дэкаратыўны пеўнік Шалапенье спіць разам з гаспадыняй і суправаджае яе па дарозе ў аптэку ці на пошту. Мінчанка Алена Шчатко расказала «Смартпрэс», як у яе з'явіўся гэты незвычайны гадаванец.

Алене 54 гады, яна працуе ў ветэрынарнай клініцы і жыве з мужам у прыватным доме. Раней яна трымала папугаяў і канарэек. Год таму разам з сяброўкай набыла яйкі дэкаратыўных курэй пароды малайзійская серама і інкубатар. Так і з'явіўся Шалапенье.
Цяпер пеўніку амаль год. Ён невялікі: каля 25 см ростам і 500 г вагой. Па доме ходзіць свабодна і ўсюды суправаджае гаспадыню, есць за сталом са сваёй талерачкі. Спіць пеўнік з гаспадыняй у ложку на ручніку і не будзіць яе на досвітку: ён падладзіўся пад яе рэжым і кукарэкае толькі пасля таго, як яна ўстане.
Алена часта бярэ Шалапенье ў горад: яны шпацыруюць па вуліцах, заходзяць у кавярню, а калі трэба, то і на пошту, у аптэку.
«Калі ў мяне выхадны, я ўсюды з ім. Кажу: «Пойдзем гуляць!», і ён ужо бяжыць да машыны. Адкрываю дзверы — і Шалапенье сам заскоквае на пярэдняе сядзенне, дзе ляжыць яго матрац. На ім ён праводзіць усю паездку, літаральна не варушыцца (па салоне машыны ён не бегае)».

За год ім ні разу не адмовілі ва ўваходзе ў кавярню. Там пеўнік сядзіць на ручніку на спінцы крэсла. Сабак ён не баіцца, а вось ад варон, якія на яго палююць, просіцца на рукі.
Большасць мінакоў рэагуе з цікаўнасцю: фатаграфуюць, просяць пагладзіць, асабліва дзеці, некаторыя з якіх ніколі не бачылі жывога пеўня.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары