Галоўная прычына ў росце цэн на нафту пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам.

У першым паўгоддзі 2026 года доля аўтамабіляў з бензінавым рухавіком (без гібрыдаў) упершыню апусцілася ніжэй за 50% сусветных продажаў новых машын і склала 49%. За год продажы такіх аўто скараціліся на 10% — да 20,25 млн. Яшчэ ў 2021 годзе іх доля была 73%, піша Nikkei.
Галоўная прычына ў росце цэн на нафту пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам: бензін падаражэў, з'явіліся асцярогі наконт паставак паліва. У Кітаі продажы бензінавых аўто ўпалі на 26%, у Еўропе на 13%.
Больш за ўсё ад гэтага выйгралі электрамабілі, бо іх танней утрымліваць. Іх продажы выраслі на 12%, да 6,87 млн, а доля дасягнула 17%.
Па рэгіёнах карціна розная. У Кітаі, дзе прадаецца палова ўсіх электрамабіляў, продажы знізіліся на 3% пасля скарачэння падатковых ільгот. У Паўночнай Амерыцы яны ўпалі на 15% пасля адмены субсідый адміністрацыяй Трампа. Затое ў Еўропе рост склаў 32%, і там электрамабілі ўпершыню за паўгоддзе абагналі бензінавыя.
У Паўднёва-Усходняй Азіі продажы выраслі на 81%, у Акіяніі больш чым удвая.
Кітайскія вытворцы, такія як BYD і Geely, займаюць каля 60% сусветнага рынку электрамабіляў і плагін-гібрыдаў. На рынках па-за ЗША, Еўропай і Кітаем больш за палову такіх машын імпартуецца з Кітая.
Паводле прагнозу Mobility Global, да 2030 года электрамабілі будуць складаць больш за 30% вытворчасці і стануць дамінантным тыпам сілавой устаноўкі. Аналітыкі адзначаюць, што тэмпы пераходу моцна залежаць ад дзяржаўнай палітыкі. Аднак пакупнікі электрамабіляў рэдка вяртаюцца да бензінавых машын, а па меры зніжэння цэн попыт будзе расці і без субсідый.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары