Культура

Архіў VEHA пачынае працу над другім томам кнігі «Руіны Беларусі» і запрашае дзяліцца здымкамі з сямейных архіваў

Першы том «Руін Беларусі» стаў даследаваннем таго, як фатаграфія можа захоўваць памяць пра месцы, якія знікаюць. У працэсе працы стала зразумела, што матэрыялаў значна большы за магчымасці аднаго выдання. Менавіта таму VEHA пачынае працу над другім томам «Руін Беларусі». Выбар архітэктурных аб’ектаў зноў будзе адбывацца ў непасрэдным узаемадзеянні з людзьмі, якія дашлюць свае фатаграфіі.

Прайшоў амаль год пасля выдання першага тома «Руін». За гэты час кніга трапіла ў бібліятэкі па ўсім свеце, атрымала прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025, аднаго з найбольш прэстыжных культурных конкурсаў у Польшчы, які з 1957 года арганізуе Польскае таварыства кнігавыдаўцоў (PTWK).

Кніга таксама ўвайшла ў шорт-ліст Fotograficzna Publikacja Roku, і была прадстаўлена на выставах у Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Instytut Fotografii Fort і Łódź Fotofestiwal 2026. Гэта не столькі спіс узнагарод, колькі пацвярджэнне таго, што гісторыя, захаваныя ў сямейных альбомах, можа мець значэнне далёка за межамі асобнай сям’і. 

Аўтары праекта VEHA — незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі ХХ стагоддзя, які збірае і даследуе візуальную гісторыю Беларусі праз сямейныя фотаархівы. Сёння анлайн-архіў змяшчае больш за 3000 унікальных фотаздымкаў з сотняў розных крыніц і рэгулярна папаўняецца новымі матэрыяламі.

Чаму з’яўляецца другі том? 

Першы том «Руін Беларусі» стаў даследаваннем таго, як фатаграфія можа захоўваць памяць пра месцы, якія знікаюць. У працэсе працы стала зразумела, што матэрыялаў значна большы за магчымасці аднаго выдання. Менавіта таму VEHA пачынае працу над другім томам «Руін Беларусі». Выбар архітэктурных аб’ектаў зноў будзе адбывацца ў непасрэдным узаемадзеянні з людзьмі, якія дашлюць свае фатаграфіі.

Як і ў першым томе, вакол фатаграфій будзе створаны корпус даследчых тэкстаў пра гісторыю і архітэктуру. Тэксты будуць падрыхтаваныя з беларускай перспектывы і апублікаваныя на трох мовах — беларускай, польскай і англійскай. Так кніга зноў злучыць сямейную фатаграфію, візуальную гісторыю і даследаванне архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Як даслаць фатаграфію?

VEHA запрашае дасылаць фатаграфіі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, на якіх можна ўбачыць руіны гістарычных будынкаў. Гэта могуць быць замкі, сядзібы, цэрквы і касцёлы, сінагогі, млыны, вакзалы і іншыя будынкі. Асаблівую вартасць маюць здымкі, на якіх людзі пазіруюць на фоне руін. Менавіта змяшчэнне фокусу з архітэктуры на чалавека стала адной з асноўных рысаў праекта. 

Архіў VEHA збірае толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям'і. 

Копіі можна дасылаць на пошту [email protected] да 1 снежня 2026 года.

Да кожнага здымка, калі магчыма, дадайце: год · месца · хто на фота · ваша імя. Не ведаеце дакладнай даты ці месца? Усё роўна дасылайце — напішыце ўсё, што вам вядома. Усе фота, якія адпавядаюць крытэрыям праекта, будуць апрацаваныя, каталогізаваныя і дададзеныя ў анлайн-архіў VEHA. Найбольш цікавыя фатаграфіі будуць апублікаваныя ў кнізе. 

У афіцыйных архівах гісторыя звычайна прэзентуецца праз вялікія падзеі і вядомых людзей. Сямейная фатаграфія працуе інакш. Яна захоўвае гісторыю гарызантальна, праз тысячы асобных успамінаў, выпадковых здымкаў і паўсядзённых сцэн. Гэтыя фрагменты можна скласці, як пазлы, у вялікую карціну візуальнай гісторыі Беларусі, а кніга захавае яе для будучыні. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць