Культура33

Выданне «Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг

Кніга «Руіны Беларусі» праекта архіва VEHA атрымала ганаровую адзнаку на 66‑м конкурсе «Найпрыгажэйшыя польскія кнігі 2025», які прайшоў у Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Гэта адзін з найбольш аўтарытэтных конкурсаў у рэгіёне, дзе ацэньваюць не толькі змест, але і кнігу як мастацкі аб’ект — дызайн, вёрстку, працу з матэрыяламі і якасць друку, піша Reform.news.

Стваральнікі кнігі пасля ўручэння ганаровай адзнакі на Міжнародным кніжным кірмашы. Фота: сацсеткі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку

Выданне стала вынікам супольнай працы беларускіх даследчыкаў і еўрапейскіх дызайнераў. Над праектам працавалі прадстаўнікі архіва VEHA, а за візуальную частку адказвалі прафесійныя дызайнеры. Кніга была выдадзена дзякуючы супрацоўніцтву з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і галерэяй сучаснага мастацтва «Арсенал». Да праекта таксама далучыліся перакладчыкі і польскія друкарні, што забяспечыла высокі ўзровень паліграфіі.

Фота: Reform.news

«Руіны Беларусі» — гэта вялікае выданне аб’ёмам 256 старонак, якое ахоплівае ўсе рэгіёны краіны. У ім сабраныя архіўныя фотаздымкі і навуковыя тэксты, падрыхтаваныя беларускімі гісторыкамі і даследчыкамі. Асаблівасць кнігі ў тым, што яна паказвае знішчаныя помнікі архітэктуры — замкі, цэрквы, касцёлы, сінагогі, сядзібы і іншыя будынкі, многія з якіх ужо не існуюць.

Матэрыялы для кнігі былі сабраныя з дзясяткаў прыватных і публічных архіваў. Такім чынам, выданне фактычна захоўвае візуальную памяць пра страчаную культурную спадчыну Беларусі.

Фота: Reform.news

Кніга зроблена на трох мовах — беларускай, польскай і англійскай, што робіць яе даступнай для шырокай міжнароднай аўдыторыі.

Крытыкі адзначаюць, што гэта не проста альбом са старымі фотаздымкамі, а глыбокае даследаванне тэмы разбурэння і гістарычнай памяці. Асобная ўвага надаецца чалавечаму вымярэнню — таму, як людзі ў розныя часы ўзаемадзейнічалі з руінамі: ад павагі і цікавасці да абыякавасці або нават знявагі.

Кнігу можна набыць праз выдаўцоў або ў асобных кнігарнях, а таксама на кніжным кірмашы ў Варшаве.

Атрыманая ўзнагарода адкрывае для праекта новыя магчымасці. Кніга будзе прадстаўляць мастацтва кнігавыдання на буйных міжнародных кірмашах, у тым ліку ў нямецкіх Франкфурце і Ляйпцыгу, дзе будзе ўдзельнічаць у сусветным конкурсе дызайну кніг.

Каментары3

  • А
    29.05.2026
    Дзесьці я такі дызайн ужо бачыў?..
  • .
    30.05.2026
    Не падабаецца дызайн вокладкі. Чытаецца з дыскамфортам. Збіваецца візуальны рытм.
    Зразумеў чаму:
    - Радкі налазяць адзін на другі. У польскай назве "y" канфліктуе з "ł", у беларускай "у" лезе ў "Бе".
    - Пераход ад шрыфту без насечак да манашырыннага з насечкамі. Іншая пластыка і рытм. Пасля ангельскай і польскай назваў вока ўспрымае беларускую як "Руі ны", "Беларус і".

    І не трэба казаць, што так нібыта спецыяльна зроблена. Калі ўвогуле замысел можна прачытаць: манументальнасць, халодная дакументальнасць, чорная пустэча як сімвал згубленага, то вось гэтая мітуслівасць, цесната і змена рытмаў невядома што адлюстроўвае, стварае адчуванне неакуратнасці і памылкі.

    І ўнутры (старонка 110). С пачатку старонцы "Usačy District" налазіць на "2.15 Strunnie".
    У подпісу пад фота "2.15 Strunnie The Uniate Church of the Exaltation of the Holy Cross Струнне." перамешваюцца мовы, шрыфты, тлустае і звычайнае напісанне.
    Звычайна даволі складана дабіцца, каб шматмоўныя тэксты (на шыльдах, у архіўных выданнях, на пашпартах, банкнотах) выглядалі б збалансавана, без перападаў у шчыльнасці і рытму. Тут жа наадварот даводзяць дысбаланс і дыскамфорт да максімуму.

    Калі ласка, не "гуляйце з шрыфтамі".
    Замінае ўспрыняццю галоўнага: архіўных фота, якія насамрэч унікальныя ў выданні і павінны быць галоўным, адзіным аб’ектам ўвагі.
  • странная тема
    30.05.2026
    Следующая книга будет "Свалки Беларуси"? Но полякам тема понравилась. Вот если бы немцы выпустили книгу "Polnische Ruinen", они бы однозначно обиделись

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць