Культура33

Выйшла кніга пра паўсядзённае жыццё мінчан 80 гадоў таму

У выдавецтве «Коларград» выйшла навукова-папулярная кніга гісторыка і архівіста Уладзіміра Монзуля «Паўсядзённае жыццё Мінска ў 1944‑1953 гадах». Праз прызму маленькіх гісторый і малавядомых фактаў выданне раскрывае тэмы паўсядзённага жыцця мінчан 80 гадоў таму, піша «Будзьма».

«Кніга дазваляе зазірнуць у кожны кут мінскіх камуналак і працоўных інтэрнатаў, прайсціся па завадскіх цэхах, падглядзець лічбы ў разліковых лістках, паштурхацца ў крамных чэргах, праінспектаваць змесціва талерак і шклянак, пасядзець на кінасеансе», — піша аўтар выдання на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Кніга паўстала як вынік васьмігадовай працы аўтара і складаецца з 5 частак, агулам амаль 600 старонак. У выданні амаль 2000 спасылак на крыніцы, каля 1600 спасылак — на дакументы Нацыянальнага архіва (у тым ліку больш за 1100 — на галоўны архіўны фонд Беларусі, № 4п «ЦК КПБ») і яшчэ каля 300 — на газеты, успаміны, дзённікі і лісты беларускіх пісьменнікаў. 

«Абсалютная большасць архіўных дакументаў не публікавалася і не выкарыстоўвалася ў навуковых працах, многія з іх увогуле ні разу не заказваліся ў апошнія 35 гадоў. Адначасова з аналізам мноства крыніц я стараўся памятаць пра інтарэсы чытачоў, дадаючы яркія дэталі і асвятляючы цікавыя тэмы, пры гэтым не перагружаючы тэкст залішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі, развагамі і ацэнкамі», — адзначае Уладзімір Монзуль.

Па словах аўтара, падобных навукова-папулярных і проста папулярных кніг па савецкай штодзённасці напісана шмат, але яны па большай частцы пра Маскву і Ленінград/Санкт-Пецярбург. Цяпер жа можна будзе чытаць не толькі пра тое, як жылося там, але і пра тое, як жылося тут, тым больш што спецыфіка Беларусі ў гэты перыяд вельмі заўважная.

Уладзімір Монзуль падкрэслівае, што, хоць пачынаў пісаць кнігу як выключна навуковую, у працэсе вырашыў пераасэнсаваць падыход і адысці ад прэснага тэксту, каб утрымліваць увагу чытача. У выніку кніга перастала быць даследаваннем у строгім сэнсе слова, «стаўшы разгорнутым сістэматычным апісаннем, што нашмат лепш пасавала навукова-папулярнаму характару праекта». «Паколькі стан айчыннай гістарыяграфіі і яе сувязі з калектыўнай гістарычнай памяццю па многіх напрамках можна апісаць словамі «конь не валяўся», то можа аказацца каштоўным нават такі сціплы ўклад у выпраўленне гэтага сумнага становішча (а гэта, мяркую, галоўная задача нашага пакалення гісторыкаў», — адзначае аўтар.

Каментары3

  • Вопрос
    28.05.2026
    Где почитать?
  • .
    28.05.2026
    Ён піша, што сам пакуль не ведае, дзе будуць прадаваць.
    Калі і будуць, то ў Мінску.
  • Кен
    28.05.2026
    Шкада ,што не на нашай мове.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць