Культура

Пераможцам прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку стала вельмі незвычайная кніга

Спецыфіка конкурсу гэтага года заключалася ў невялікай колькасці прац, прапанаваных для разгляду.

Сябра журы Артур Вакараў уручае прыз Прэміі Міхала Анемпадыстава — «Бронзавы Анёл» — Яне Галушкінай. Фота: Reform.news.

Беларуская дызайнерка Яна Галушкіна стала пераможцай прэміі Міхала Анемпадыстава за вокладку да кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», выдадзенай у 2022 годзе незалежным фотаархівам VEHA. Журы ацаніла вывераную і лаканічную кампазіцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, праз якую дасягаецца яднанне гісторыі і сучаснасці. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Варшаве ў аўторак, піша Reform.news.

Гэтаксама вокладка, створаная Янай Галушкінай, атрымала спецыяльную адзнаку тэлеканала «Белсат», партнёра прэміі.

Ініцыятыва VEHA, выдавец вылучанай кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», збірае і каталагізуе лічбавыя копіі фотаздымкаў з сямейных архіваў, што тычацца розных аспектаў грамадскага жыцця ад моманту з’яўлення фатаграфіі і да 1980-х гадоў.

Архіў збіраецца вакол розных тэмаў, «Людзі Лесу» — гэта чацвёртая тэма і чацвёртая кніга архіва. У ёй сабраныя старыя фотаздымкі людзей у прасторы лесу. «Тэма гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, адлюстраваная ў мностве сямейных архіваў, гэта важная частка нашай візуальнай гісторыі», — апісвае выданне анатацыя.

Яна Галушкіна вырашала вельмі складаныя задачы ў прэзентацыі архіва і дасягнула поспеху ў тонкім балансе паміж лічбавай прасторай (архіў VEHA — лічбавы) і прасторай нашай памяці, якую рэпрэзентуюць архіўныя здымкі.

У фатаграфічную выяву аўтарка вокладкі ўвяла плоскасны абстрагаваны малюнак — гэты ход таксама быў адзначаны журы конкурсу. Сучасны шрыфт, колеравая гама, якая адсылае і да вобразу лесу, і да абстрактнай лічбавай прасторы, і адначасова, паводле меркавання прадстаўнікоў архіва VEHA, да колераў школьнага сшытка, — з’яўляюцца тонка прадуманымі элементамі дызайну.

Тлумачэнні, якія даў архіў VEHA пра вокладку сваёй кнігі, адрозніваюцца ад інтэрпрэтацыі членаў журы, але тым больш цікава даведацца пра супадзенне дызайнерскага рашэння і чаканняў замоўцы кнігі:

«Вокладка складаецца з дзвюх частак. Супервокладкі, падобнай да старога школьнага сшытка, які прыносіць успаміны аб паўсядзённым мінулым, які аб’ядноўвае розныя пакаленні. Асноўная вокладка — гэта друк на кардоне фатаграфіі з калекцыі. Гэта выява жанчыны, якая знікае ў канцы кнігі. Камбінацыя гэтых двух прамых аналогій, праз колер, з лісцем і карой дрэва, пагружае нас у тэму калекцыі «Людзі Лесу».

Спецыфіка конкурсу гэтага года заключалася ў невялікай колькасці прац, прапанаваных для разгляду. Дазваляўся ананімны ўдзел у прэміі. «Намагаючыся захаваць адзінства нашай літаратурнай, мастацкай супольнасці, намагаючыся не пераўтварыцца ў эмігранцкі клуб, мы вымушаныя ісці насустрач людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі», — пракаментавала рашэнне Таццяна Нядбай. Так, у публічнай прасторы былі агучаны не ўсе імёны аўтараў васьмі вокладак-фіналістаў.

Мінулым годам конкурс не праводзіўся, давялося пераадольваць крызіс эміграцыі, але Беларускі ПЭН «перагрупіраваўся» і абяцае дапрацаваць у тым ліку фінансавую частку конкурсу. Цяпер узнагародай прэміі з’яўляецца бронзавы анёл, і гэта адзіная прэмія ПЭНа, якая мае такі прыгожы артэфакт.

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.

Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Папярэдні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе, пераможцам стаў Анатоль Лазар за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць