Свет11

Памёр Анатоль Кашпіроўскі

Знакамітаму псіхатэрапеўту было 87 гадоў.

Савецкі і расійскі псіхатэрапеўт і тэлевядоўца Анатоль Кашпіроўскі памёр ва ўзросце 87 гадоў, паведаміў сёння тэлевядучы Андрэй Малахаў.

Папярэдне Кашпіроўскі памёр ад спынення сэрца, паведамляе «База».

У размове з выданнем яго дырэктар распавёў, што тры дні таму яго шпіталізавалі ў бальніцу з нізкім ціскам. Сёння родным паведамілі, што ён памёр. Раней ён неаднаразова праходзіў абследаванне, аднак пры гэтым скаргаў на здароўе ў яго не было.

Анатоль Кашпіроўскі нарадзіўся 11 жніўня 1939 года ў Камянец-Падольскай вобласці Украіны, скончыў Вінніцкі медыцынскі інстытут, працаваў псіхатэрапеўтам у псіхіятрычнай бальніцы, а пазней быў доктарам-псіхатэрапеўтам зборнай СССР па цяжкай атлетыцы.

Кашпіроўскі атрымаў усесаюзную вядомасць у канцы 1980‑х гадоў дзякуючы тэлеперадачам «Сеансы здароўя доктара-псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага», якія трансляваліся вечарам у нядзелю па Першым канале Цэнтральнага тэлебачання СССР.

У эфіры Цэнтральнага тэлебачання ён праводзіў масавыя сеансы псіхатэрапіі і гіпнозу, заяўляючы пра магчымасць уздзейнічаць на стан гледачоў праз экран. Яго выступы збіралі шматмільённую аўдыторыю і сталі адным з найбольш прыкметных феноменаў позняга савецкага тэлебачання.

Каментары1

  • Anatol Starkou
    03.10.2026
    Два разы быў на яго шоу тут у Брукліне, NY. Адзін з іх як гледач, а другі як удзельнік шоу. Другі. Я і дачка пайшлі на сцэну, дзе Анатоль падзяліў усіх адаючых на групу мужчын і жанчын. Сказаў каб не вряцеліся і не аглядваліся. Пачаў з жанчын. Яны ўсе пападалі на падогу і мне стала цікава што там з маёй дачкой. Я адвярнуўся, каю паглдзець і маг выгнаў мяне са сцэны. Я пайшоў стаў ля сцяны ў зале і гляджу што там далей. Маг паклаў на падлогу мужчын, не датыкаючы да іх (а до того не кранаўся жанчын). Пакінуў кучы-малу жанчын і кучу малу мужчын і падыйшоў са сцэны да мяне. "Хочаш узельнічаць?" - "Так." Ён узяў мяне за локаць і павёў на сцэну да кучы мужчын і злёхку штурхануў на тую кучу. Я ўпаў на мужыкоў і не мог пашавяліцца. Бо ўся ніжняя палова майго цела была нерухомая. Галава сабражала, вочы бачылі і нос дыхаў. А з месца рыпнуцца не мог.
    Потым Анатоль дащ каманду і ўсе мы мужчыны і жанчыны падняліся і з намі было ўсё ОК.

    Мір праху твайму, маг Анатоль Кашпіроўскі. Зямля пухам.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць