Усяго патроху11

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Швейцарскія ледавікі імкліва растаюць, і навукоўцы шукаюць новыя спосабы іх абараніць. Група маладых даследчыкаў прапанавала выкарыстаць воўну, якой у краіне хапае з лішкам.

Ледавік Цанфлерун у заходняй Швейцарыі, дзе выпрабоўваюць новы спосаб абароны лёду ад раставання. Фота: Zimy Da Kid / Summit Foundation

Швейцарскія ледавікі імкліва губляюць лёд, а асабліва цяжкім для іх стала сёлетняе спякотнае лета. Снег, які абараняе лёд ад сонца, сышоў на некалькі тыдняў раней за звычайнае. Цалкам спыніць раставанне немагчыма, але найбольш важныя ўчасткі ледавікоў спрабуюць абараняць. Для гэтага летам іх накрываюць спецыяльнымі сінтэтычнымі палотнамі. Яны адбіваюць сонечнае святло, таму лёд менш награваецца і павольней растае.

Метад працуе, але стварае іншую праблему. Такія палотны пад уздзеяннем сонца, ветру і іншых умоў могуць выдзяляць мікрапластык, які забруджвае навакольнае асяроддзе.

Як паведамляе Reuters, ідэю выкарыстаць для абароны ледавікоў натуральны матэрыял прапанавалі чацвёра магістрантаў Лазанскага ўніверсітэта. У якасці альтэрнатывы сінтэтыцы яны прапанавалі воўну — натуральны біяраскладальны матэрыял, да 70% якога ў краіне ідзе на сметнік. Так з'явіўся праект Keep It Wool, які рэалізуюць разам з экалагічнай арганізацыяй Summit Foundation.

У чэрвені на ледавіку Цанфлерун (фр. Glacier de Tsanfleuron) у заходняй Швейцарыі 200 квадратных метраў лёду накрылі двума прататыпамі ваўнянага пакрыцця, вырабленымі мясцовай кампаніяй. Побач паклалі звычайнае сінтэтычнае пакрыццё, каб параўнаць іх эфектыўнасць. На працягу лета даследчыкі кожныя два тыдні вымяралі раставанне лёду пад абодвума пакрыццямі.

Першыя вынікі перавысілілі чаканні. Ваўнянае палатно запавольвала раставанне ледавіка гэтак жа эфектыўна, як традыцыйнае сінтэтычнае. Пры гэтым натуральны матэрыял аказаўся больш трывалым, чым чакалі ўдзельнікі эксперыменту.

Аднак аўтары праекта падкрэсліваюць, што ваўняныя пакрыцці не вырашаць праблему раставання ледавікоў. Цяпер рознымі ахоўнымі палотнамі накрыта толькі каля 0,02% паверхні ледавікоў Швейцарыі.

Такія пакрыцці могуць дапамагчы захаваць асобныя ўчасткі лёду, але не спыніць агульнае раставанне ледавікоў. Навукоўцы падкрэсліваюць, што ў доўгатэрміновай перспектыве галоўным спосабам запаволіць гэты працэс застаецца скарачэнне выкідаў парніковых газаў.

Каментары1

  • кого они там стригут
    04.10.2026
    хм, кого они там стригут, что у них переизбыток шерсти?Нацисты заключенных стригли и их волосами тюфяки набивали, у швейцарцев другие идеи

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць