Грамадства33

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку

Стваральнік symbal.by Павел Белавус, які выйшаў на волю 15 верасня разам з яшчэ 24‑ма беларускімі палітвязнямі, напісаў у фэйсбуку першы пасля вызвалення пост, у якім падзякаваў усім, хто яго ўвесь час зняволення падтрымліваў.

Павел Белавус. Фота: facebook.com/belavus

«Вось і прайшло амаль 5 гадоў. Прывітанне, сябры!

У першую чаргу хачу сказаць мільён дзякуй усім, хто пісаў, дапамагаў, хваляваўся, падтрымліваў, падбадзёрваў, натхняў, верыў, быў побач у складаныя моманты і даваў надзею мне верыць, што пра мяне памятаюць і мяне не пакінуць там на ўсе 13 гадоў.

За гэтыя гады ў розных камерах і розных установах я сустрэў неверагодную колькасць цудоўных людзей, якія падтрымлівалі мяне і якіх падтрымліваў я. Некаторыя з іх ужо на волі, а многія яшчэ сядзяць.

І хоць здаецца цяжка, здаецца што надакучыла, але варта памятаць, што гэтыя людзі, як і я, кожны дзень гадамі жывуць надзеяй, што пра іх не забыліся, што ім дапамогуць хутчэй вызваліцца.

Таму яшчэ адзін вялізны дзякуй усім валанцёрам і арганізацыям, якія штодзённа працягваюць гэтую цяжкую і важную працу», — напісаў Павел Белавус.

Каментары3

  • Жора
    03.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • хутка ў Менску убачымся, Жыве!
    03.10.2026
    "Вось і прайшло амаль 5 гадоў. Прывітанне, сябры!" Дзякуй Богу жывы, адліга на шляху, Трамп І Кітай з намі, ў імперыі нічога не атpымалaся! хутка ў Менску убачымся, Жыве!
  • Хтосьці з берагоў Віліі
    04.10.2026
    Дзякуй Паўлюку за ўсё харошае, у тым ліку за набор келішкаў з Пагоняй, набыты ў сымбалі для сябра. Як-небудзь падымем іх за перамогу Народа над цемрай дыктатуры, у каторай дагэтуль працягваецца псіхо3%. Жадаю хутчэйшага аднаўлення і самавызначэння, чым у гэты няпэўны час займацца ў выгнанні.

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць