Грамадства

У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

З Вільні ў Варшаву прыехалі 10 палітвязняў, якія пасля вызвалення вырашылі жыць у Польшчы. Сярод іх — Людміла Чэкіна, Павел Белавус, Яўген Юшкевіч і іншыя, піша «Белсат».

Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве
Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве. На здымку — Людміла Чэкіна. 18 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Мікрааўтобусы з групай прыбылі да Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве каля 16:00. Сустракаць нядаўна вызваленых людзей сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек з кветкамі, бел-чырвона-белым сцягам. Сярод тых, хто прыйшоў да месца прыбыцця, былі палітычны аналітык Арцём Шрайбман, вядомы беларускі этнограф, заснавальніка гурту Kasary і прытулку для рэпрэсаваных беларусаў у Варшаве «Дом творцаў» Сяржук Доўгушаў.

Прыйшла былая экс-палітзняволеная, галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, якая асабліва чакала вызвалення з калоніі сваёй каляжанкі, гендырэктаркі парталу Людмілы Чэкінай, разам з якой была затрыманая ў 2021 годзе.

Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве, Польшча. На здымку — Павел Белавус. 18 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве, Польшча. На здымку — Павел Белавус. 18 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Павел Белавус расказаў, што ў першыя дні ў Варшаве збіраецца сустрэцца са сябрамі, адпачыць і дачакацца сям'ю, а пасля «будаваць новае жыццё».

«Шчыра кажучы, да апошняга я быў у Беларусі і не планаваў зʼязджаць. Ну і планаваў, калі і пасадзяць — ну, на год, на два, а тут далі 13, з якіх я адсядзеў 5, і адправілі [з краіны]. Пакуль, я так разумею, шляху назад няма, — падзяліўся ён і з усмешкай дадаў, што першыя дні праходзяць у сустрэчах і размовах з блізкімі. — Хваля падтрымкі такая, што я зараз віленскую перажыў, зараз трэба варшаўскую. Усе кажуць, што варшаўская значна мацнейшая. Зараз трэба, каб не знесла і не зварʼяцеў».

Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве, Польшча. На здымку — Павел Петручэня. 18 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Блізкія сустракаюць вызваленых палітвязняў у Варшаве. На здымку — Павел Петручэня. 18 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Як перадае рэдактарка «Белсата», з аўтобуса яго сустракалі словамі «Жыве Белавус!»

Культурніцкі менеджар і заснавальнік «Арт Сядзібы», крамы нацыянальнай сімволікі і сувеніраў Symbal.by, які шмат высілкаў прыклаў для таго, каб адраджаць беларушчыну ў краіне, расказаў, як пры гэтым адрэагаваў на прысуд аб здрадзе дзаржаве.

«Гэта трагедыя. У першую чаргу, у мяне здрада дзяржаве і «иные действия» — то бок за тое, што я супрацоўнічаў з замежнымі арганізацыямі, ЗША, Еўразвязам. Што ёсць, то і ёсць. Я ўжо забыўся пра ўсё гэта», — сказаў Белавус.

«Ці не збіраешся адыходзіць ад прасоўвання беларушчыны?» — запытаўся журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук.

«Хутчэй за ўсё не. Хто мне дасць адысці… — з жартам адказаў Павел. — Тут усе мае дзеці і паплечнікі. Куды я адыду? Гэта ўжо маё жыццё».

З Вільні, куды 25 чалавек 16 верасня пры дапамозе ЗША вывезлі з Беларусі пасля вызвалення, у Польшчу вырашылі пераехаць 10. Яны плануюць падацца на міжнародную абарону і пачаць легалізацыю. Яшчэ 13 чалавек застануцца ў Літве, двое паедуць у іншыя краіны, тлумачылі ў Офісе Ціханоўскай.

На тое, каб частка былых палітвязняў змагла прыехаць у Польшчу, Павел Латушка прасіў згоды ў прадстаўнікоў МЗС гэтай краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы2

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць