Свет11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава

Міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла кінарэжысёра Андрэя Звягінцава ў рэестр «замежных агентаў». У ведамстве заявілі, што падставай стаў ягоны ўдзел у стварэнні матэрыялаў і паведамленняў для шырокага кола людзей, звязаных з іншымі «замежнымі агентамі», а таксама з арганізацыямі, дзейнасць якіх расійскія ўлады прызналі непажаданай.

Андрэй Звягінцаў на ўручэнні прэміі ў Канах. Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

Андрэй Звягінцаў — адзін з найбольш вядомых і тытулаваных расійскіх кінарэжысёраў. Ягоны дэбютны фільм «Вяртанне» ў 2003 годзе атрымаў галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю — «Залатога льва». Фільм «Левіяфан», які выйшаў у 2014 годзе, атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнарый на Канскім кінафестывалі, «Залаты глобус» і намінацыю на «Оскар». Стужка «Нелюбоў» 2017 года таксама была намінаваная на «Оскар», а ў Кане атрымала прыз журы.

У маі 2026 года новы фільм Звягінцава «Мінатаўр» атрымаў Гран-пры 79‑га Канскага кінафестывалю. Францыя вылучыла яго на прэмію «Оскар».

Падчас цырымоніі ўзнагароджання Звягінцаў звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з заклікам спыніць вайну ва Украіне. Рэжысёр заявіў, што людзі па абодва бакі лініі сутыкнення хочуць спынення забойстваў, і заклікаў Пуціна спыніць вайну.

Каментары1

  • Глухата й сьлепата
    18.09.2026
    Ірад у Маскве ня хоча чуць голас Яна Хрысьціцеля, які кліча ў пустыні.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы2

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць