«Гэта дзённікавы запіс, адрасаваны тым, хто злоўжывае сваёй уладай, а таксама няздольнасці самога аўтара цярпець гэта далей».

Гурт Dlina Volny выпусціў першы беларускамоўны трэк. Песня называецца «Вочы».
«Гэты трэк — наш першы рэліз на беларускай мове. Мы ўжо некалькі гадоў выконваем гэтую песню на роднай мове, і нам здалося, што надышоў час нарэшце годна вывесці гэтую версію ў свет. Гэта дзённікавы запіс, адрасаваны тым, хто злоўжывае сваёй уладай, а таксама няздольнасці самога аўтара цярпець гэта далей», — апісвае гурт у сацсетках.
Упершыню песня выйшла па-руску пад назвай «Глаза» ў складзе зборніка «Long Play Belarus» у лістападзе 2020 года.
«Яна застаецца такой жа актуальнай сёння, як і тады. Мы па-ранейшаму жывём у пастаянным струмені інфармацыі, спрабуючы не патануць пад цяжарам хлусні, крывадушнасці і несправядлівасці, чапляючыся за праўду і намагаючыся ўтрымацца на плаве», — разважае гурт.
Гурт з'явіўся ў 2016 годзе ў Мінску. Стварае музыку ў жанрах нью-вэйв, пост-панк, сінт-поп.
Каментары