Спорт66

Алімпійскія весляры ў 2032 годзе будуць спаборнічаць на рацэ з кракадзіламі

Самых злобных кракадзілаў, відаць, выдаляць.

Спаборніцтвы па акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ на Алімпіядзе 2032 года пройдуць на рацэ Фіцрой у аўстралійскім Ракгемптане ля Брысбена, дзе жывуць кракадзілы, піша Bild.

Улады Квінсленда паведамілі, што пляцоўка паспяхова прайшла незалежную тэхнічную праверку і атрымала адабрэнне. 

«Усё афіцыйна, падпісана і вырашана», — заявіў прэм'ер штата Квінсленд Дэвід Крысафулі.

Выбар Фіцроя выклікаў спрэчкі яшчэ ў 2025 годзе.

Больш за 500 весляроў, у тым ліку алімпійскі чэмпіён Дру Гін, выступалі за перанос спаборніцтваў, спасылаючыся на плынь, рызыку паводак і іншыя асаблівасці ракі.

Цяпер улады пачнуць праектаваць неабходную інфраструктуру. Плануецца абсталяваць двухкіламетровую трасу з васьмю дарожкамі. Пашыраць або паглыбляць раку, паводле папярэдніх высноў, не спатрэбіцца.

У Квінслендзе ўжо дзейнічае праграма кантролю за кракадзіламі, якая прадугледжвае выдаленне буйных або небяспечна вядучых сябе жывёл.

Каментары6

  • Аўстралійская рулетка
    18.09.2026
    Нехта, здаецца, разлічвае на рэкордную колькасць гледачоў у гісторыі веславання. Вывужваць кракадзілаў з іх роднай ракі, каб у вас хоць хтосьці жывым да фінішу дагрэб? Рукі прэч!
  • кракадзілка- чэмпіёнка
    18.09.2026
    ну кракадзіл плавае хутчэй за тузін спартсмэнаў-весляроў
  • сытыя гульні
    18.09.2026
    галодныя гульні, Няхай пераможа смачнейшы. Зубастыя балельшчыкі вызначаць.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні9

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць