Здароўе99

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая

Юлія Семчанка, фітнэс-трэнерка, аўтарка этнавандровак на Падляшша і жонка былога палітвязня Дзмітрыя Семчанкі, які цяпер працуе вядучым на «Белсаце», распавяла, што трапіла ў польскую бальніцу. Але спадзяецца, што нарэшце вырашыла праблему, якая перашкаджала ёй жыць.

Юлія Семчанка. Тут і далей фота з яе фэйсбука

Гісторыяй сваіх бедстваў Юлія падзялілася ў сацсетках. Яна распавяла, што апошнія два гады перыядычна пакутавала ад жудасных прыступаў болю ў жываце.

Праз гэта два разы жанчына трапляла ў бальніцу ў Беларусі і два разы ў Польшчы. Яшчэ некалькі прыступаў перанесла самастойна.

«Гэта было пекла, дзе ў цябе тэмпература і ваніты, але самае страшнае — боль, які можа доўжыцца суткі. І ты ўсё паміраеш, паміраеш, ды ніяк не памрэш. А потым хоп — і ўсё праходзіць. І так 3‑4 месяцы ў цябе нічога не баліць. Жыццё цудоўнае, але ты разумееш: гэта зноў аднойчы паўторыцца. Бо яно паўтараецца. Само па сабе. Без трыгераў і прычын». 

Канечне, Юлія спрабавала высветліць, што з ёй адбываецца: рабіла МРТ, КТ, УГД, ФГДС, энтэраграфію, генетычныя аналізы… Нават да псіхіятра звярталася, бо думала, што звар'яцела.

Яшчэ ў Беларусі адна з доктарак у прыватным медцэнтры выказала здагадку, што гэта можа быць рэцыдуючы апендыцыт.

Але Юліі гэта падалося неймаверным: «Я тады нават да галавы не ўзяла, бо мы ўсе звыклі думаць, што ён можа здарыцца толькі адзін раз — і там два варыянты развіцця падзей. Халера, апендыцыт! І так бывае: ён можа запаляцца і праходзіць, але да пэўнага часу. Мне проста пашанцавала, што калі мне станавілася лягчэй, то гэта не праз тое, што ён лопнуў».

Беларуска параўнала свае шпіталізацыі на радзіме і ў эміграцыі. Кажа, у Беларусі хуткая да яе прыязджала без праблем і забірала ў бальніцу так жа лёгка. У Варшаве хуткая прыехала двойчы, адзін раз адмовілася, таму прыйшлося самастойна ехаць у бальніцу хуткай дапамогі — там выпісалі нейкія лекі ад сіндром раздражнёнага кішэчніка і адправілі дамоў. 

Апошні раз хуткая прыехала, і медык спытаў, чаму Юлія самастойна не паехала ў бальніцу хуткай дапамогі. У той раз Юлія ацаніла свой боль на 9 балаў з 10, але пачула: «Пані не выглядае нават на 7». Беларуска кажа, што ўжо нават сілаў крычаць ад пакут не было. 

У выніку яе ўсё ж адвезлі ў шпіталь, і там персанал быў сапраўды клапатлівы.

«Ні на хвіліначку я не пачула сябе пакінутай, да мяне часта падыходзілі і пыталіся, ці ўсё добра. Бяруць кроў — кажуць дзякуй (мне!), робяць агляд — зноў дзякуй (мне!)». 

Юлія адзначае, што ёй было вельмі камфортна ў шпіталі. Ніводнага разу яна не пачула павышанага тону, ні сварак, ні бачыла кіслых твараў. Прызнаецца, што доўга думала пра беларускую медыцыну і дактароў, пра ўмовы, у якіх яны працуюць. Кажа, вельмі б хацелася, каб і на радзіме так было, калі ўсе работнікі маюць годную зарплату і добрыя ўмовы.

«У Беларусі ў бальніцы мне трапляліся добрыя дактары, вельмі далікатныя гінекалагіні. Я ім удзячная, што нягледзячы на ўсё, яны захоўвалі чалавечнасць і эмпатыю. А вось астатні медперсанал дужа розны, я бачыла, як медсёстры крычалі на старых за іх стогны. Як адна проста разрывалася праз тое, што яе папрасілі фортку зачыніць у палаце».

Юлія прызнаецца, што калі ў яе спыталі, ці пагодзіцца яна на аперацыю і выдаленне апендыцыту, то пасміхнулася — бо вельмі хацела, каб пакуты скончыліся.

Пасля наркозу яе будзілі фразай: «Пані Юлья, як па-беларуску будзе «дзень добры»?». Адзначае, што было вельмі міла: «Мне давялося ў гэтым стане размаўляць па-польску, каб не заснуць, з доктарам Янжэкам, і я нават атрымала камплімент, што ў мяне добрая артыкуляцыя».

Цяпер Юлія чакае вынікі гісталогіі, але спадзяецца, што гісторыя двухгадовых пакут нарэшце скончылася. 

Каментары9

  • Суповой пакетик
    20.09.2026
    Я так полагаю, Юлия прочтет и эту статью, и комментарии? В этом случае обращаюсь непосредственно к ней самой: пани Юля, ЗДОРОВЬЯ Вам, благополучия и скорейшего забвения всех тех мучений, что Вам пришлось пережить! Вы очень красивая, так пусть Ваше счастье будет соразмерно Вашей красоте!
  • А
    20.09.2026
    Обычно в таких случаях оказывается порфирия.
  • Минчанин
    20.09.2026
    Еще не прочитав статью сразу подумал - о это же как у меня, аппендицит! Точно так же 2 года мучался, раз в несколько месяцев в любой момент могли начаться сильные боли в животе, и доились обычно целый день. Сперва полегче были, просто такое ощущение будто живот распирает изнутри, а потом вплоть до приступов с температурой 39. И врачи смотрели - ничего. В итоге в очередной я собрался вызвал скорую и голосовал в больнице за удаления аппендикса. После этого все как рукой сняло. Хотя сам же хирург сказал что я херню и хронических аппендицитов не бывает. А у меня был :) жаль что врачи эту проблему игнорируют, это реально портит жизнь людям. Приступ может случиться и в дороге и где угодно. Юлии - здоровья!

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць