Вайна66

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота

У Вайскова-марскіх сілах Украіны з'явілася новае беларускае падраздзяленне — спецрота беспілотных лятальных апаратаў «Воля». Кіраўнічыя афіцэрскія пасады ўпершыню будуць займаць грамадзяне нашай краіны. Пра гэта выданню «Люстэрка» расказаў выканаўца абавязкаў камандзіра спецроты Мікіта Забуга. Інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Украіны.

Мікіта Забуга. Фота: «Наша Ніва»

Спецрота «Воля» ўваходзіць у склад 447‑га асобнага батальёна Вайскова-марскіх сіл Украіны. Паводле слоў Мікіты Забугі (пазыўны Аксон), упор робіцца на працу з ударнымі беспілотнікамі, а таксама на сродкі супрацьпаветранай абароны.

«Мы будуем элітнае падраздзяленне, якое займаецца дып– і мідлстрайкамі, а таксама СПА. Тут атрымліваюць навыкі сучаснай вайны, якая ў першую чаргу заснаваная на ўдзеле аўтаматызаваных сістэм вядзення бою. Сёння гэта вайна дронаў, ракет і артылерыі», — адзначыў камандзір спецроты.

Паводле слоў Забугі, усе кіраўнічыя пасады (афіцэрскія і сяржанцкія) у спецроце будуць займаць беларусы. Ён падкрэслівае, што раней у беларускіх фармаваннях Узброеных сіл Украіны падобнай практыкі не было: пасады афіцэраў беларусы не займалі. Гэты факт «Люстэрку» пацвердзіў і пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор.

«Вайскова-марскія сілы Украіны пайшлі на такі эксперымент. Спадзяюся, беларусы змогуць скарыстацца дадзенымі магчымасцямі. Украіна дае вам крылы», — адзначыў украінскі дыпламат.

Скрыншот сайта беларускай спецроты «Воля» ў складзе ВМС Украіны. Крыніца: joinvola.army

Дакладную колькасць асабовага складу новай структуры Мікіта Забуга раскрываць не стаў. Аднак ён адзначыў, што камплектаванне працягваецца і рота ўжо прыступіла да выканання задач. Забуга дадае, што кандыдаты ў спецроту праходзяць жорсткі адбор.

«Добраахвотнікаў чакаюць тэставанне на паліграфе, псіхалагічныя праверкі і ацэнка стрэсаўстойлівасці. Мы шукаем не ўсіх — мы шукаем сваіх, хто разумее, што свабода не прыходзіць сама і за яе трэба змагацца», — рэзюмаваў выканаўца абавязкаў камандзіра «Волі».

Каментары6

  • бабруйчанін
    05.10.2026
    Украіна дае Вам...
    Былой ваярцы Палка Каліноўскага Вераніцы Яновіч адмовілі ў выплаце апошняга заробку мужа — беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава, які загінуў у студзені 2026 года. Падставай для негатыўнага рашэння стала беларускае грамадзянства дзяўчыны.
  • P1-SUN
    05.10.2026
    бабруйчанін,
    А гэта якіе мае адносіны да сфармаванай роты БПЛА? Абы нешта сказаць?
  • .
    05.10.2026
    Папярэднія праекты Забугі выглядалі як "стартапы" адной асобы з добрымі эстэтычным і "статусным" складнікамі.
    Спадзяваюся, што памыляюся і зараз атрымаецца больш.

    [Рэд. Выдалена]

    На сайце анкета "далучыцца да роты", дзе збор персанальных даных, а таксама сканаў пашпарта і іншых дакументаў. Дазвол апрацаваць даныя Кіберпартызанам. Дазвол прайсці паліграф (ох).
    Доўгая інструкцыя па бяспецы. Згадваецца Партызанскі Тэлеграм ад тых жа Кіберпартызан - на мой погляд, сам тэлеграм даўно не вельмі надзейная платформа, хаця б таму, што бяспека залежыць ад стану аднаго чалавека - Дурава.
    У тэлеграм-канале пакуль пуста.

    Ці спрацуе ў 2026 г., "пасля ўсяго", электронная вярбоўка, ці знойдуцца людзі, якія рызыкнуць адаслаць усё пра сябе невядомаму кантакту без папярэдняй камунікацыі?

    І мяркую, што вось прама заўтра карнікі, калі не спяць, накляпаюць фэйкавых сайтаў, ботаў і анкет. Могуць і паказаць тыпа "затрыманага за анкету".

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?14

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы10

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца14

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?14

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць