Падляшскае ваяводства — адзінае ў Польшчы, дзе працуе больш беларусаў, чым украінцаў
Беларусаў там у паўтара раза болей.

Паводле даных на канец жніўня 2026 года, у Падляшскім ваяводстве сацыяльным страхаваннем ахоплена 29,7 тыс. замежнікаў. Сярод іх найбольш грамадзян Беларусі — 13,7 тыс., на другім месцы — украінцы (9,0 тыс.), піша Most.
Фота: Marcin Jakowiak / Urząd Miasta Białystok
Сярод усіх ваяводстваў Польшчы Падляшскае (са сталіцай у Беластоку) — адзінае, дзе беларусаў больш, чым украінцаў. Таксама тут працуюць грамадзяне Філіпінаў (816), Калумбіі (733), Грузіі (638).
Паводле даных Упраўлення па справах замежнікаў, дазволы на пражыванне ў Падляшскім ваяводстве маюць 12 тысяч грамадзян Беларусі. Тут пражывае другая паводле колькасці беларуская дыяспара ў Польшчы — больш беларусаў толькі ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, дзе знаходзіцца Варшава.
Каментары
[Зрэдагавана]