У 2024/25 навучальным годзе ў каледжах і ўніверсітэтах ЗША вучыліся 1 177 766 замежных студэнтаў. Гэта рэкордны паказчык, які складае каля 6% ад агульнай колькасці студэнтаў амерыканскіх вышэйшых навучальных устаноў. За год колькасць замежных студэнтаў вырасла прыкладна на 5%, піша Thinktanks.pro.

Паводле даследавання Institute of International Education, у амерыканскіх універсітэтах вучыліся 411 студэнтаў з Беларусі. У параўнанні з папярэднім навучальным годам іх колькасць павялічылася на 5,7%.
Беларусь па гэтым паказчыку апярэджвае Літву, адкуль у амерыканскіх ВНУ вучыліся 343 студэнты, і Латвію — 271. Пры гэтым беларусаў значна менш, чым студэнтаў з Украіны — 2346, Польшчы — 1809 і Расіі — 4948.

Найбольшую колькасць замежных студэнтаў у ЗША дае Індыя — 363 019 чалавек, або 30,8% ад усіх замежнікаў. За год іх колькасць павялічылася на 9,5%. На другім месцы знаходзіцца Кітай — 265 919 студэнтаў, або 22,6%, але колькасць кітайскіх студэнтаў за год скарацілася на 4,1%. Далей ідуць Паўднёвая Карэя — 42 293 студэнты, Канада — 29 903 і В'етнам — 25 584.
У агульную статыстыку замежных студэнтаў уваходзяць не толькі людзі, якія непасрэдна вучацца ва ўніверсітэтах і каледжах. У яе таксама ўключаюць выпускнікоў, якія пасля заканчэння навучання часова працуюць у ЗША ў рамках праграмы Optional Practical Training (OPT). У статыстыцы Open Doors іх па-ранейшаму лічаць замежнымі студэнтамі, паколькі OPT з'яўляецца часткай адукацыйнай праграмы для замежнікаў.
У 2024/25 навучальным годзе колькасць удзельнікаў OPT павялічылася на 21% і дасягнула 294 253 чалавек. Адначасова колькасць новых замежных студэнтаў, якія ўпершыню паступілі ў амерыканскія ВНУ, скарацілася на 7% — да 277 118 чалавек.
Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»
Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей
Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый
Вы не чулі пра яго, а ён вызначае кірункі новай, часта нечаканай замежнай палітыкі ЗША
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары