Грамадства22

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы

У Гродзенскім абласным тэатры будзе працаваць 23‑гадовая актрыса з Расіі Анастасія Абрашкіна. Яна пераехала ў Гродна з Масквы. Раней тут пачала працаваць рэжысёрка са Смаленска Аліна Сарокіна. Пры гэтым тэатр працягвае шукаць артыстаў і іншых супрацоўнікаў, а пасада галоўнага рэжысёра застаецца вакантнай ужо шэсць гадоў, піша Hrodna.life.

Анастасія на ўзнагароджанні фестывалю «Першы план». Фота: instagram.com/an.abrashkina

Пра пераезд і пачатак працы Абрашкіна расказала ў Instagram.

«Мой шлях у акцёрскай прафесіі пачаўся з пераезду ў іншую краіну. Гэтае рашэнне цалкам змяніла маё жыццё», — напісала яна.

Яшчэ ў маі актрыса-пачаткоўка расказвала, што ўбачыла вакансію ў Гродзенскім драмтэатры і прыехала на праслухоўванне.

«Убачыла вакансію, прыехала і адразу закахалася: у горад, у тэатр, у гэтую неверагодна моцную энергетычную прастору», — напісала Абрашкіна.

У той жа майскай публікацыі дзяўчына расказала, што займаецца дакументамі для пераезду.

І ўжо ў верасні актрыса напісала, што працуе ў гродзенскім драмтэатры.

Аднак на сайце ўстановы яна пакуль што ў складзе трупы не згадваецца.

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла актрыса з Расіі. Яна скончыла ВНУ, дзе выкладаюць «зэтаўцы» Ахлабысцін і Пяўцоў
Анастасія Абрашкіна. Фота: скрын з відэа / instagram.com/_chernovtsy

Вучылася ў Маскве ў майстэрні Юрыя Чарнова

Абрашкіна скончыла маскоўскі Інстытут сучаснага мастацтва, дзе вучылася ў майстэрні народнага артыста Расіі Юрыя Чарнова.

ІСМ — недзяржаўная ВНУ, адкрытая ў 1992 годзе. Сярод выкладчыкаў тэатральнага факультэта — акцёры Іван Ахлабысцін, вядомы па ролі доктара Быкава ў серыяле «Інтэрны», Міхаіл Гаравы, Анатоль Гарачаў і Алена Цыплакова. Кафедру тэатральнага мастацтва ўзначальвае Дзмітрый Пяўцоў, дэканам факультэта працуе Вольга Драздова. Усе яны актыўна падтрымліваюць развязаную Расіяй пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі вайну ва Украіне.

«Але параспытвайце, дзе ранейшыя артысты»: што пісалі ў каментарыях

Пад публікацыяй Абрашкінай карыстальнікі жадалі ёй творчых поспехаў і абяцалі прыйсці на спектаклі.

«Нечакана. Яшчэ і ў Гродне. Вельмі рады вам», — напісаў адзін з каментатараў.

Іншыя пыталіся пра ранейшую трупу.

«Вельмі здорава, віншую. Але параспытвайце, дзе ранейшыя артысты», — гаворыцца ў адным з каментарыяў.

Яшчэ адзін карыстальнік спытаў:

«Пытанне толькі, куды мясцовыя артысты падзеліся, што з-за мяжы прыязджаюць».

Адна з удзельніц абмеркавання напісала:

«Пры ўсёй павазе, мне балюча пра гэта чуць… Гэтае месца належыць іншым людзям. Гэта быў іх дом. Іх сцены. Іх паветра…»

У адказ Абрашкіна напісала, што прайшла адбор у рэжысёра і дырэктара і атрымала працу дзякуючы прафесіяналізму і стаўленню да справы.

«Я змагалася за гэта месца, а не прыйшла на ўсё гатовае. У тэатры патрэбныя былі акцёры, значыць, не проста так, і кіраўніцтва праводзіла адбор», — напісала яна.

На пытанне пра мясцовых артыстаў актрыса адказала, што ў тэатры працуюць і акцёры з Беларусі.

Пыталіся ў Абрашкінай і пра веданне беларускай мовы. Яна расказала, што цяпер вучыць яе:

«Большасць спектакляў іграюцца на рускай мове, але мне хочацца граць спектаклі на беларускай мове».

Гродзенскі тэатр некалькі гадоў шукае супрацоўнікаў

Пасада галоўнага рэжысёра ў Гродзенскім драмтэатры застаецца вакантнай ужо шэсць гадоў. Тэатр таксама шукае намесніка дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці — гэтая вакансія размешчана на яго сайце.

Намесніка дырэктара шукаюць з верасня 2024 года. Тады Дзмітрыя Чыліка, які займаў гэту пасаду, пачалі судзіць за хабар, а звесткі пра яго зніклі з сайта тэатра. Пазней Чыліку прысудзілі пяць гадоў калоніі за атрыманне хабару ў буйным памеры — паводле ч. 2 арт. 430 КК.

Таксама тэатр шукае галоўнага мастака, мастака па святле, інжынера-энергетыка, інжынера па пажарнай бяспецы, машыніста сцэны і прыбіральшчыка памяшканняў. Вакансіі галоўнага бухгалтара і асвятляльніка пазначаныя як перспектыўныя.

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці таксама размешчаныя дзве аб’явы пра вакансіі артыста драмы ў Гродзенскім драмтэатры. У абедзвюх аб’явах прапануюць поўную стаўку і заробак 950—1000 рублёў. Патрабаваная адукацыя — сярэдняя спецыяльная.

Усяго на сайце Дзяржаўнай службы занятасці апублікаваныя 222 вакансіі артыстаў па Беларусі, з іх 29 — у Гродзенскай вобласці. Супрацоўнікаў шукаюць, у прыватнасці, ансамбль «Белыя Росы», Гродзенская капэла і абласная філармонія.

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла актрыса з Расіі. Яна скончыла ВНУ, дзе выкладаюць «зэтаўцы» Ахлабысцін і Пяўцоў
Артысты драмтэатра забіраюць рэчы пасля звальнення 27 кастрычніка 2020 года. Фота: з архіва

У 2020 годзе рэжысёраў звольнілі пасля абвяшчэння забастоўкі

27 кастрычніка 2020 года з Гродзенскага драмтэатра звольнілі галоўнага рэжысёра Генадзя Мушперта і рэжысёра-пастаноўшчыка Сяргея Курыленку. Раней яны абвясцілі пра далучэнне да забастоўкі. Як рэжысёры паведамілі Hrodna.life, іх звольнілі за адмову ад выканання службовых абавязкаў.

Мушперт да таго моманту прапрацаваў у тэатры 26 гадоў, Курыленка — 40. За два тыдні да звальнення Мушперт атрымаў дзве вымовы за тое, што своечасова не прадставіў план пастановак на наступны год.

У верасні таго ж года звольнілі акцёра Ігара Уланава. Раней ён адмовіўся падпісаць тлумачальную запіску з нагоды спыненага 20 верасня спектакля.

Пасля звальнення Курыленкі ў тэатр са Слоніма прыйшоў рэжысёр Сяргей Яскевіч.

У снежні 2025 года стала вядома, што ў Гродзенскім драмтэатры пачала працаваць рэжысёркай-пастаноўшчыцай Аліна Сарокіна з Расіі. Яна скончыла ГІТІС і да пераезду дзесяць гадоў працавала ў Смаленскім драматычным тэатры імя Грыбаедава.

Улетку 2025 года Сарокіна пагутарыла з дырэктаркай тэатра Вольгай Багдановіч і вырашыла паспрабаваць сябе ў Гродне. Першай яе пастаноўкай тут стаў «Шчаўкунок».

У будучых спектаклях Сарокіна хацела надаць увагу гісторыі і адлюстраваць яе так, каб яна была зразумелая гледачу, «улічваючы менталітэт і культурныя асаблівасці».

Каментары2

  • Вольга
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць