Культура1111

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска

У драмтэатры з’явілася новая рэжысёрка Аліна Сарокіна. Да гэтага жанчына працавала ў Смаленскім драмтэатры Грыбаедава.

Цяпер Сарокіна рыхтуе навагоднюю пастаноўку «Шчаўкунок» — прэм’ера запланавана на сярэдзіну снежня, піша «Гродзенская праўда». Галоўнага рэжысёра ў драмтэатр шукалі ўжо паўтара года праз сайт вакансій, піша Hrodna.life

Згодна з Linkdin Сарокінай, у нулявых яна чатыры гады працавала памочніцай дэпутата ў расійскай Дзярждуме. Пасля стала менеджаркай па рэкламе. У наступныя гады дзейнасць Сарокінай была звязана ўжо з тэатрам.

Сарокіна скончыла ГІТІС, а пасля ўладкавалася ў Смаленскі тэатр, дзе прапрацавала 10 гадоў. Па словах Сарокінай, пастаноўкі Гродзенскага драмтэатра яна бачыла і раней — спектаклі ёй «вельмі спадабаліся».

Улетку Сарокіна пагутарыла з дырэктарам драмтэатра Вольгай Багдановіч — пасля размовы «вырашыла паспрабаваць сябе» ў рабоце.

У Гродне Сарокіна ўжо некалькі месяцаў — знаёміцца ​​з горадам. У сваіх будучых пастаноўках хоча надаць увагу гісторыі, а таксама адлюстраваць яе так, каб яна была зразумелая гледачу, «улічваючы менталітэт і культурныя асаблівасці».

Першай пастаноўкай Сарокінай у Гродзенскім драмтэатры стане «Шчаўкунок». Прэм’ера запланавана на сёння 13 снежня.

Каментары11

  • Вольга
    13.12.2025
    Трымайся, каралеўскі горад. Акупацыя не назаўсёды.
  • цыкада
    13.12.2025
    чей Смоленск, Алина Сорокина?
  • Дзе кантроль міністэрства культуры?
    13.12.2025
    А дзяржаўную беларускую мову яна вывучыла? Заняўшы такую высокую пасаду?
    Дзе кантроль міністэрства культуры за выкананнем кіраўнікамі тэатраў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона аб дзяржаўнай мове?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць