Культура1212

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару

«Гэта элемент эксперыментальнага прачытання, новы подых».

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаўся творчы праект «Купала. Лабараторыя», піша Белта. На працягу тыдня артысты тэатра разам з трыма расійскімі рэжысёрамі створаць тры эскізы спектакляў.

30 жніўня іх пакажуць гледачам, якія, як абяцаюць, змогуць выбраць упадабаны эскіз для далейшага ўключэння ў рэпертуар тэатра.

Праект стартаваў 24 жніўня. Пра яго журналістам распавёў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Аляксандр Шастакоў.

«Мы запрашаем майстроў сваёй справы, і важна, каб, акрамя нашых рэжысёраў, было іншае бачанне беларускай драматургіі. Гэта элемент эксперыментальнага прачытання, новы подых, які дазваляе нават нашым артыстам па-іншаму паглядзець на ўсім знаёмы матэрыял», — сказаў Шастакоў.

Кіруе лабараторыяй расійскі тэатральны крытык Аляксандр Віслаў. Ён кажа, што ў Расіі такі фармат лабараторыі шырока распаўсюджаны, але для Купалаўскага тэатра гэта першы падобны эксперымент.

«Мы правялі вялікі адбор рэжысёраў разам з мастацкім кіраўніком тэатра. Выбралі трох яркіх майстроў, якія ўмеюць знаходзіць падыход да артыстаў і раскрываць іх патэнцыял», — сказаў ён.

Эскізы спектакляў будуць ствараць з дэкарацыямі і касцюмамі Купалаўскага тэатра, а ролі будуць выконваць ягоныя артысты.

Усе тры эскізы пакажуць на беларускай мове.

Расійскі рэжысёр Андрэй Шляпін выбраў для пастаноўкі п’есу Мікалая Матукоўскага «Мудрамер».

«Пакуль невядома, што атрымаецца ў выніку. На мой погляд, твор дакладна трапляе ў актуальную тэму пошуку адказу на пытанне «хто я?». Сапраўды неабходна перыядычна задаваць сабе гэтае пытанне. Гэта вечная тэма знаходжання чалавека ў прасторы і сацыяльных пластах», — сказаў Шляпін.

Расійская рэжысёрка Марыя Раманава працуе з п’есай Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

Паводле Раманавай, праца з беларускім матэрыялам мае і асабістае значэнне: яе бабуля была родам з Рагачова.

«Падарожжа ў Беларусь аказалася надзвычай значным для мяне, бо мая бабуля родам з Рагачова. Інтуітыўна я выбрала для пастаноўкі твор Янкі Купалы, і ў працэсе яго прачытання ён мяне моцна зачапіў. П’еса цяжкая, але вельмі паэтычная. Мне важна знайсці эквівалент трагічнасці, каб перавесці яе на больш духоўны ўзровень, які тычыцца пытання прыняцця такога лёсу. Я імкнуся знайсці ў гэтым прыгажосць», — сказала рэжысёрка.

Трэцюю пастаноўку — паводле п’есы Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — рыхтуе заслужаны артыст Расіі Аляксандр Агароў.

Ён прызнаўся, што раней не ведаў Францішка Аляхновіча.

«Раней я не ведаў гэтага драматурга, і мяне ўразіў яго трагічны лёс. Мне падалося, што «Чорт і баба» — гэта не проста нейкая «забаўная штучка». У творы ёсць размова пра сапраўднае, якое датычыць усіх нас», — распавёў Агароў.

30 жніўня гледачы ўбачаць усе тры эскізы і, паводле кіраўніцтва тэатра, змогуць выбраць эскіз, які ў далейшым можа ўвайсці ў рэпертуар Купалаўскага тэатра.

У тэатры называюць гэта называюць магчымасцю па-іншаму паглядзець на знаёмы беларускі матэрыял.

Нагадаем, пасля разгрому старой купалаўскай трупы ў 2020‑м у тэатр запрашаюць расійскія кадры — як акцёраў, так і рэжысёраў, якія не ведаюць ні беларускай культуры, ні беларускай мовы. А зверху над імі паставілі адміністрацыйна-сілавы кантроль.

Каментары12

  • Ёсік
    25.08.2026
    Нейкі трэш - Купала і расейскія рэжысёры ў Беларусі ў тэатры Янкі Купалы. Дажыліся. Можаце "Тутэйшыя" паставіць, акцёраў сваіх на ролі прызначце, а ў канцы на люльках уласаўскі сьцяг падыміце, тэатралы сённяшнія апладысьментамі хвілін 20 не будуць са сцэны адпускаць такую трупу.
  • Воўна
    25.08.2026
    Расіяне, вы не чуеце што кажа наша зямля. Едзьце да сябе. Людзі! Нетзадзіце ў тэатры да расейцаў! Гэта вашая годнасць!
  • FF
    25.08.2026
    А казаў жа Зянон: не высоўвайцеся, купалаўцы, – лепей перасядзіце, каб захаваць тэатр. Яму пярэчылі, маўляў, дзед звар'яцеў. А вось, у святыні беларушчыны ўжо кіруюць расейцы.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць