Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам
«Няхай знішчаць Лос-Анджэлес. Няхай знішчаць Сан-Дыега», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Дональд Трамп дапусціў знішчэнне Лос-Анджэлеса і Сан-Дыега ў кантэксце вайны з Іранам. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў на мітынгу ў Гранд-Айлендзе, штат Небраска, дзе выступаў у падтрымку сенатара-рэспубліканца Піта Рыкетса, піша Mediaite.
Гаворачы пра рост коштаў на бензін з-за вайны з Іранам, прэзідэнт назваў іх невялікай платай за бяспеку ЗША і свету.
«І яшчэ раз, памятайце: у сувязі з вайной гэта ўсё штучнае, — сказаў ён удзельнікам мітынгу. — Цэны крыху вышэйшыя. Гэта невялікая плата за тое, каб захоўваць бяспеку ў свеце і бяспеку нашай краіны.
Яны могуць знішчыць горад. Няхай знішчаць Лос-Анджэлес. Няхай знішчаць Сан-Дыега. Гэта вельмі малая цана, і ўсё гэта вельмі хутка скончыцца. Па сутнасці, усё ўжо амаль скончылася.
А можа, яны будуць працягваць крыху даўжэй. Ведаеце, яны заўсёды кажуць: «У іх высокі парог болю». Ім гэта трэба, паверце мне. Але ўсё скончыцца вельмі хутка. І скончыцца так ці інакш. А ваш газ, бензін і ўсё астатняе…»
Калі Трамп сказаў: «Няхай знішчаць Лос-Анджэлес або Сан-Дыега», — натоўп пляскаў у ладкі і вітаў гэтыя словы.
Незразумела, ці прэзідэнт уяўляў сцэнар, пры якім гэтыя два гарады ўжо былі знішчаныя, ці прапаноўваў дапусціць іх знішчэнне.
«Не забывайце, мы ўзяліся за краіну пад назвай Венесуэла, — працягнуў ён. — Пра Венесуэлу яны ніколі не кажуць. Мы атрымліваем сотні мільёнаў барэляў нафты. Мы запаўняем краіну нафтай у такіх аб'ёмах, якіх ніхто ніколі не бачыў».
Каментары
Пачынаць з "Там справы на пару дзён"
І паціху падводзіць да " Ну страцім пару гарадоў, што тут такога?"
"у рэчышчы" :
у адпаведнасці з якім-небудзь кірункам, у фармаце ці межах традыцыі, тэорыі