Вайна55

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расія пашкодзіла або знішчыла больш за 500 украінскіх лакаматываў, прычым звыш паловы — у 2026 годзе. Цяпер Украіна шукае замену ў краінах Еўропы, але падыдуць не ўсе машыны праз розную шырыню чыгуначнай каляіны.

Украіна амаль цалкам выкарыстала рэзерв лакаматываў, заявіў міністр аграрнай палітыкі Тарас Высоцкі ў каментары Financial Times. Паводле яго, Кіеў ужо вядзе перамовы з еўрапейскімі краінамі пра пастаўкі тэхнікі.

Праблема ў тым, што ва Украіне выкарыстоўваецца каляіна шырынёй 1520 міліметраў, тады як у большасці краін Еўрасаюза яна вузейшая — 1435 міліметраў. Таму звычайныя еўрапейскія лакаматывы нельга адразу паставіць на ўкраінскія рэйкі. 

Расія ў апошнія тыдні ўзмацніла ўдары па цягніках, якія перавозяць збожжа і жалезную руду — два ключавыя тавары ўкраінскага экспарту.

Выканаўчы дырэктар прыватнага партовага аператара ТІС Мікіта Грубаў расказаў, што толькі каля іх тэрмінала ў порце Паўднёвы былі страчаныя тры лакаматывы.

«Цяпер назіраецца вялікі дэфіцыт. Гэта наша слабае месца», — сказаў ён.

15 верасня кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга звярнуўся да партнёраў з просьбай дапамагчы знайсці лакаматывы для каляіны 1520 міліметраў і прафінансаваць набыццё новых.

«Каб гэтая жыццёва важная артэрыя працягвала працаваць, Украіне тэрмінова патрэбная замена», — заявіў Сібіга.

Паводле яго, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскія атакі пашкодзілі або знішчылі больш за 500 лакаматываў. Больш за палову гэтых страт прыпала на 2026 год.

Каментары5

  • крывадушнасць Еўропы
    05.10.2026
    Можа Еўропа і дасць лакаматываў. Толькі лепш бы яны дапамаглі войскамі і вынеслі рашыстаў замест таго, каб па кроплі выдаваць дапамогу, пакуль гінуць украінцы
  • А я вас січас пакажу
    05.10.2026
    Ёсць адна краіна, у якой як раз ёсць лакаматывы, бо стаіць транзіт.
  • .
    05.10.2026
    Шырыня каляіны - спадчына будаўніцтва чыгункі ў часы Расейскай Імперыі.

    І "амаль не засталося лакаматываў" не эквівалентна "амаль цалкам выкарыстала рэзерв лакаматываў".
    Рэзерв скончыўся - значыць, ездзяць, але без запасу. А калі саміх лакаматываў амаль не засталося - значыць, рух амаль прыпынены. Непатрэбная драматызацыя, скажэнне факта.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць