Кіно44

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў

Гісторык Андрэй Катлярчук, які жыве і працуе ў Швецыі, падзяліўся ў фэйсбуку адкрыццём, якое нечакана для самога сябе зрабіў падчас працы над іншай навуковай тэмай.

Той, хто любіць кіно, добра ведае класічны амерыканскі фільм Майка Чыміно (Michael Cimino) The Deer Hunter («Паляўнічы на аленяў»). Скажу шчыра: гэта адзін з маіх самых любімых фільмаў, які я ўпершыню пабачыў яшчэ ў СССР падчас гарбачоўскай Перабудовы. У стужцы здымаліся мегазоркі Галівуда: Мэрыл Стрып, Роберт Дэ Ніра і Хрыстафор Валкен.

Нагадаю, што сюжэт фільма, прэм'ера якога адбылася 8 снежня 1978 года, праз пяць гадоў пасля вываду амерыканскіх войскаў з В'етнама, распавядае пра лёс трох маладых амерыканцаў славянскага паходжання, прызваных на вайсковую службу і адпраўленых на вайну ў В'етнам.

Кінакрытыкі доўгі час спрачаліся: хто ж гэтыя хлопцы па нацыянальнасці? Амерыканскія ўкраінцы-лемкі, бойкі ці, можа, рускія? Расійская Вікіпедыя ўпэўнена называе іх рускімі. Украінская Вікіпедыя ўстрымліваецца ад этнічнай ідэнтыфікацыі, характарызуючы герояў проста як «праваслаўных» жыхароў ЗША. Беларускай версіі артыкула пра фільм няма ўвогуле, шкада.

Часам бывае так, што гісторык, працуючы ў архівах, нечакана выходзіць на зусім іншую тэму.

Дык вось, мне ўдалося дакладна высветліць, што Мэрыл Стрып, Роберт Дэ Ніра і Хрыстафор Валкен граюць у фільме амерыканскіх беларусаў, а знакамітая сцэна вяселля была знятая Майкам Чыміно паводле матываў сапраўднага беларуска-амерыканскага вяселля ў праваслаўнай царкве Нью Ёрка, на якім Чыміно быў шаферам жаніха.

Цяпер падрабязней. Працуючы з персанальнай справай Віктара Чабатарэвіча ў The Arolsen Archives (беларуса, калабаранта, афіцэра мінскага СД і кіраўніка кадэцкай школы БКА), я звярнуў увагу на тое, што ягоны сын, народжаны ў Беларусі ў 1940 годзе, меў досыць рэдкае імя Ніканор. Сам сын ужо памёр, але пры жыцці быў вядомым на ўвесь Нью-Ёрк барыстам і былым агентам ФБР.

Дык вось, як высвятляецца: Майк Чыміно і Ніканор, або Нік Чабатарэвіч, былі найлепшымі сябрамі з дзяцінства. Вось што казаў пра яго Чыміно ў інтэрв'ю часопісу The Hollywood Reporter у 2015 годзе:

«Гэта вельмі асабісты фільм, асабліва сцэна вяселля. Мой найлепшы сябар у той час быў беларусам, чалавекам беларускага паходжання, Ніканор Чабатарэвіч. Менавіта такое прозвішча носіць герой, якога грае Christopher Walken, Ніканор Чабатарэвіч, або, як у фільме Нік Чаватарэвіч. І я быў шаферам на ягоным вяселлі».

У амерыканскім некралогу Ніканора Чабатарэвіча можна прачытаць наступныя радкі:

«Чабатарэвіч нарадзіўся ў Беларусі і падчас Другой сусветнай вайны разам з бацькамі эміграваў у Злучаныя Штаты. Ён вырас у Флашынгу і вельмі любіў кіно, успамінаў яго былы кіраўнік у ФБР і сябра Цім Рэмбіяс.

Сябра Чабатарэвіча і сусед з пакоя ў каледжы Майкл Чыміно, пазней, як вядома, стаў сусветна вядомым кінарэжысёрам і назваў у ягоны гонар аднаго з галоўных герояў фільма «The Deer Hunter» капрала Ніка Чаватарэвіча. За выкананне гэтай ролі Christopher Walken атрымаў прэмію Оскар».

Чарговая загадка беларускай гісторыі раскрыта. Засталося толькі журналістам папулярызаваць гэты цікавы факт.

Каментары4

  • Razam
    18.09.2026
    Szczyra dziakyi NN za cikawy artykuly.....
  • Длинный нос
    19.09.2026
    Прочтение опуса напомнило:
    — Все выдающиеся люди — учёные, гуманисты — были мужчинами, а потому…
    — Это кто же? Назовите хоть одного!
    — Хотя бы Коперник!
    — Ложь! Коперник была женщиной!
    — Что?! А Эйнштейн?
    — Эйнштейн тоже была женщиной!»
    ===========
    военный врач:
    — Твоё имя звучит по-русски. (Your name sounds Russian.)
    Ник Чеботаревич (Chevotarevich):
    —Нет, это американское имя! (No, it's American!)
    Также в фильме звучит «Катюша» — старинная беларусская народная песня (композитор — Блантер, слова - Исаковский, тоже два беларуса)
  • Добра
    19.09.2026
    Ну, тое што персанаж Уокена - Нік Чэбатаравіч нідзе не хаваецца, і ў Вікіпедыі напісана, што напісаны па эмігранце з Беларусі.

    Персанаж дэ Ніра мае літаратурнае прозвішча Вронскі (у Галівудзе нагэтуль "рускія імёны" беруць з Таўстога і Дастаеўскага). А ў персанажаў Казале і Мэрыл Стрып наогул не было прозвішчаў.

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць