Культура

Раман аўтара бестселераў Джона Грына выйдзе па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана «Галівуд, фінал» Джона Грына.

Аўтар бестселераў для дзяцей і падлеткаў вяртаецца з першым раманам для дарослых. Беларуская версія рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай выйдзе ў дзень сусветнай прэм’еры, піша bellit.info.

У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, Кая і Джуніпер. Пачуцці нараджаюцца на здымачнай пляцоўцы і праходзяць выпрабаванне публічнасцю, калі фільм з іх удзелам «Эндзі Уорхал ніколі не старэе» выклікае шалёны рэзананс.

Сам Джон Грын гаворыць, што «гэта кніга пра тое, як прайсці праз каханне і страту, будучы часткай дзіўнага, складанага абмену ўвагай і траўмамі ў сацсетках, якія перасталі быць чымсьці прызначаным толькі для кіназорак».

Сусветны выхад 22 верасня. Выхад рамана запланаваны: на англійскай (арыгінал), на беларускай, балгарскай, каталонскай, чэшскай, галандскай, дацкай, фінскай, французскай, нямецкай, венгерскай, італьянскай, польскай, партугальскай, румынскай, славацкай, славенскай, іспанскай і шведскай.

Джон Грын — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомыя яго раманы «Вінаватыя зоркі», «Папяровыя гарады», «У пошуках Аляскі», «Чарапахі і няма ім канца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць