Свет22

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса

Затрыманы падазраваны прызнаўся, што спаліў рэліквію, бо лічыў шанаванне мошчаў ідалапаклонствам.

Інтэр’ер гатычнай базылікі святога Мікалая ў французскім горадзе Сен-Нікаля-дэ-Пор. Фота: Catholix.fr

У французскім горадзе Сен-Нікаля-дэ-Пор, што ў Латарынгіі, стаіць вялікая гатычная базыліка, куды ўжо шмат стагоддзяў прыязджаюць паломнікі, каб ушанаваць мошчы святога Мікалая. Менавіта гэты святы стаў адным з правобразаў Санта-Клаўса. Штогод у снежні ў горадзе праводзяць урачыстае шэсце з факеламі, і цяпер тут рыхтуюцца да чарговага свята.

Аднак сёлета, як піша Daily Mail, падрыхтоўку азмрочыў крадзеж. 2 лістапада святары паведамілі ў паліцыю, што з адной з капліц базылікі знікла рэліквія — невялікі фрагмент косткі, якую лічаць мошчамі святога Мікалая. Яна захоўвалася ў рэлікварыі пад яго статуяй.

Паліцыя вызначыла асобу падазраванага і затрымала яго. Мужчына прызнаўся, што разбіў шкляную вітрыну і выкраў рэліквію. Пасля ён спаліў фрагмент косткі і раздрабніў яго. Свой учынак затрыманы патлумачыў жаданнем знішчыць тое, што лічыў праявай фетышызму.

У парафіі заявілі, што ўспрымаюць здарэнне не толькі як страту гістарычнай каштоўнасці, але і як удар па веры і традыцыях многіх пакаленняў паломнікаў.

Пры гэтым галоўныя святыні базылікі не пацярпелі. У яе скарбніцы захоўваюцца яшчэ сем фрагментаў костак, якія прыпісваюць святому Мікалаю. Найбольш шанаваная рэліквія змешчана ў багата аздобленым рэлікварыі ў форме рукі. Знішчаны ж фрагмент знаходзіўся асобна — пад статуяй святога яго размясцілі ў пачатку 2000‑х гадоў.

Рэлікварый у форме рукі, у якім захоўваецца адна з галоўных святыняў базылікі святога Мікалая ў французскім горадзе Сен-Нікаля-дэ-Пор. Фота: Catholix.fr

Чаму гэтая рэліквія такая важная

Святы Мікалай жыў у III—IV стагоддзях і быў епіскапам горада Міра на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Паводле хрысціянскага падання, ён дапамагаў бедным і таемна раздаваў падарункі. Асабліва вядомая гісторыя пра тое, як Мікалай падарыў золата тром дзяўчатам з беднай сям'і, каб выратаваць іх ад жабрацтва і прастытуцыі.

Менавіта традыцыя таемных падарункаў, звязаная са святым Мікалаем, з часам стала адной з асноў сучаснага вобраза Санта-Клаўса.

У 1087 годзе маракі вывезлі мошчы святога з Міры ў італьянскі горад Бары. А ў 1098 годзе французскі рыцар Абэр дэ Варанжэвіль прывёз адтуль у Латарынгію фрагмент косткі, які, паводле падання, быў часткай пальца правай рукі Мікалая.

З таго часу Сен-Нікаля-дэ-Пор стаў важным цэнтрам паломніцтва. У XV стагоддзі тут пачалі будаваць вялікую гатычную базыліку ў гонар святога, якога лічаць апекуном Латарынгіі.

Штогод 6 снежня ў горадзе адзначаюць дзень святога Мікалая, а напярэдадні ладзяць традыцыйнае шэсце з факеламі. Сёлета яно запланаванае на 5 снежня.

Каментары2

  • Абэр дэ Варанжэвіль
    10.11.2026
    Ощущение, что выкрал представитель "самой мирной религии". Хорошо хоть церковь не сжег.
  • .
    10.11.2026
    Ну ўсё. Новы Год адмяняецца. Вяртаемся да Калядаў.

    (Вандалізм не падтрымліваю, культ частак цела таксама).

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць