Грамадства11

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца

Жыхар Гомеля збіў сваю сужыцельку, а затым выштурхнуў яе з акна кватэры на другім паверсе. Падчас суда мужчына прызнаў віну, папрасіў прабачэння і прапанаваў жанчыне афіцыйна ажаніцца. Суд, аднак, прызначыў яму чатыры гады пазбаўлення волі, паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Здарэнне адбылося 1 жніўня 2026 года. 47‑гадовы мужчына піў алкаголь разам з жанчынай, з якой меў блізкія адносіны на працягу трох гадоў. Увечары ён выйшаў на шпацыр і сустрэў знаёмых. Тыя намякнулі яму на магчымую нявернасць сужыцелькі.

Мужчына вярнуўся дадому, каб высветліць адносіны. Падчас сваркі ён не менш за два разы ўдарыў жанчыну па галаве. Яна паспрабавала пазбегнуць далейшага канфлікту і перайшла з кухні ў пакой. Аднак мужчына не супакоіўся і, калі жанчына стаяла каля акна, выштурхнуў яе на вуліцу.

Пацярпелая ўпала з другога паверха. Яна атрымала некалькі пераломаў і пашкоджанне лёгкіх. Медыкі кваліфікавалі траўмы як цяжкія.

Мужчыну судзілі за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На судзе ён прызнаў віну, папрасіў у пацярпелай прабачэння і прапанаваў ёй зарэгістраваць шлюб. Ці пагадзілася жанчына на гэтую прапанову, не паведамляецца.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызначыў мужчыну чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, яго накіруюць на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары1

  • Бывае
    10.11.2026
    Знаёмыя намякнулі на актыўную нябачную працу жанчыны. І паехала.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць