Жыхары Смалявічаў заўважылі на паверхні вады ў мясцовай рацэ Пліса масляністыя плямы, а таксама адчулі характэрны пах нафтапрадуктаў. Забруджванне выявілі ў раёне вуліцы Камсамольскай, паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Скрыншот з відэа
На месца аператыўна выехалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю Мінпрыроды. Яны ўзялі пробы вады, каб вызначыць канцэнтрацыю шкодных рэчываў.
У міністэрстве выказалі папярэднюю версію, што алівы і тэхнічныя вадкасці маглі трапіць у ліўневую каналізацыю. Моцныя восеньскія дажджы маглі змыць іх з гарадскіх тэрыторый і дарог у паверхневыя сцёкі.
Дакладную крыніцу забруджвання яшчэ высвятляюць.
Каментары