У расійскім Себежы затрымалі ўкраінца, якога абвінавачваюць у педафіліі ў Беларусі
У Себежы, што ў расійскай Пскоўскай вобласці, узялі пад варту на 40 сутак 39‑гадовага грамадзяніна Украіны, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Такое рашэнне прыняў раённы суд, задаволіўшы хадайніцтва пракурора, піша «АиФ-Псков».

Мужчыну абвінавачваюць у распусных дзеяннях у дачыненні да загадзя малалетняй асобы.
Паводле інфармацыі прэс-службы судоў Пскоўскай вобласці, гаворка ідзе пра злачынства, якое яму інкрымінуюць у Беларусі паводле часткі 2 артыкула 169 Крымінальнага кодэкса (распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула 18‑гадовага ўзросту, у дачыненні да асобы, якая яўна не дасягнула 16‑гадовага ўзросту, спалучаныя з прымяненнем гвалту або з пагрозай яго прымянення». Па гэтым артыкуле пагражае ад 3 па 6 гадоў зняволення.
Арыштаванага збіраюцца выдаць у Беларусь для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Каментары