Музыка11

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

А самая адданая фанатка зрабіла паўметровы какошнік. 

Надзея Кадышава сабрала Палац спорту ў Мінску — квіткі каштавалі ад 75 да 255 рублёў. Канкурыраваць ёй прыйшлося з Дзімам Біланам, які ў той жа дзень даваў канцэрт у «Мінск-Арэне».

Але і спявачцы песень у рускім народным стылі з элементамі кітчу гледачоў хапіла. Больш за тое: да канцэрту Кадышавай рыхтаваліся — шмат хто з аўдыторыі не паленаваўся зрабіць (ці набыць) какошнік.

Напрыклад, Марына Леснікова — старшая інспектарка сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і жонка вайсковага ідэолага — разам з сяброўкай Анастасіяй Ахрамовіч (яна таксама замужам за сілавіком) прыйшлі ў сарафанах ды какошніках. 

Марына Леснікова і Анастасія Ахрамовіч

Жанчыны распавядаюць у сацсетках, што адчулі сябе амаль што галоўнымі гераінямі канцэрту, бо шмат хто падыходзіў да іх з просьбай сфатаграфавацца. 

Асаблівай нагодай для гонару стала тое, што сама Надзея Кадышава пакінула каментар пад рылсам случчанак: «Ай ды дзяўчаты! І спяваюць, і танчаць — вачэй не адвесці!».

Але галоўнай зоркай канцэрту стала Таццяна Кутаманава — спецыялістка па перманентным макіяжы. Яна прыйшла слухаць Кадышаву ў паўметровым какошніку — і гэта не перабольшанне: галаўны ўбор беларускі быў 50 сантыметраў у вышыню і столькі ж у даўжыню.

Не дзіўна, што яна стала гераіняй шматлікіх відэа і фота. Праўда, тыя людзі, якія захапляліся какошнікам Таццяны, прызнаваліся: пабачыўшы яе, яны пачыналі маліцца, каб жанчына не сядзела перад імі.

Канкурэнцыю ёй мог скласці хіба толькі мужчына ў жоўтым какошніку, які з энтузіязмам спяваў: «Видно, в жизни суждено мне выпить грешного вина». 

Пазней Андрэй Варнакоў апублікаваў здымак у Threads, як разам з сябрам Мікалаем у какошніках п’е піва.

На камплімент «Вы зрабілі наш вечар яшчэ крышачку весялейшым і прыгажэйшым» Андрэй сціпла адказаў: «Мы стараліся».

Дарэчы, рэакцыя беларусаў на фота і відэа з канцэрта Кадышавай была неадназначная — шмат хто не разумее, як можна было ісці туды, а яшчэ і ў какошніках.

Іншыя не згодныя: «Растлумачце, калі ласка, у чым менавіта крындж? Каб мы, «недалёкія», зразумелі. У маім дзяцінстве дома гучала ўсё: ад Майкла Джэксана і «Скорпіянс» да Кадышавай і Буланавай. Я з маленства ведала «Песняроў» і спявала іх песні. Людзі жылі бядней, але былі дабрэйшымі. А цяпер што з вамі? Вы называеце крынджам тое, што для іншых — настальгія і памяць? Людзі прыйшлі ўспомніць маладосць, калі бацькі былі жывыя, калі падчас сямейных застолляў пешшу пад стол хадзілі пад гэтыя самыя песні. А вы іх брудам аблілі. Гэта лепш? Гэта не крындж?». 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны20

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць15

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай29

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 20

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны20

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць