Грамадства22

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Муравейка ўсю кар'еру зрабіў у войску.

Аляксандр Лукашэнка назначыў Паўла Муравейку старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Да гэтага часу Муравейка займаў пасаду намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі. А да гэтага кіраваў Генеральным штабам Узброеных Сіл.

«Я хацеў бы вас бачыць губернатарам у Віцебскай вобласці. Чаму з усіх кандыдатур я вам прапаную гэту работу: вы — чалавек сістэмны, з ваенным характарам, які прывык ставіць задачы і патрабаваць выканання», — сказаў Лукашэнка. 

Ён расказаў, што пытаў пра Муравейку, калі таго прызначылі ў Генеральны штаб, і суразмоўцы былі пра яго добрага меркавання. Таму Лукашэнка, паводле яго слоў, зрабіў выснову, што Муравейка павінен справіцца з гэтай пасадай. 

«У Віцебскай вобласці бяда — дысцыпліна. Трэба ўводзіць вайсковую дысцыпліну ў плане выканання тэхналагічных рэгламентаў», — панаракаў Лукашэнка.

55‑гадовы Павел Муравейка нарадзіўся ў Мар'інай Горцы 26 верасня 1971 года. У 1992‑м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Пасля Муравейка паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Праз некалькі гадоў вучыўся ў Расіі — у Акадэміі Генштаба РФ.

Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй Адміністрацыі ў канцы верасня. Раней той займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны.

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта была нечаканая камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой быў незразумелы. Адыёзны генерал Павел Муравейка быў прызначаны на спецыяльна пад яго створаную пазіцыю, у абыход кіраўніка Адміністрацыі, Дзмітрыя Крутога.

Такая ракіроўка стала сюрпрызам для ўсіх, бо генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага нават па мерках цяперашняй сілавой вярхоўкі.

Цяпер — новае нечаканае прызначэнне ў праблемную Віцебскую вобласць.

20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні з пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Рагожніка. Хаця яшчэ 17 кастрычніка той асабіста браў удзел у абласных «Дажынках» у Мёрах і, прынамсі вонкава, хворым не выглядаў.

Да Рагожніка вобласць чатыры гады ўзначальваў Аляксандр Субоцін. Лукашэнка рэгулярна патрабаваў ад яго навесці парадак і дысцыпліну. На вялікай нарадзе ў Віцебску ў кастрычніку 2025 года ён назваў сітуацыю ў вобласці «найжахлівейшай». 

У студзені 2026 года Субоціна знялі.

Каментары2

  • čoms
    16.11.2026
    Божухна,ну чааааму тааак "шчасціць" Віцебскай вобласці???!!!!;(((((
  • Бодилев
    16.11.2026
    Спасать Витебскую область назначили генерала, который не имеет никакого опыта в гражданском руководстве

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць