Меркаванні88

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы

Аляксандр Лукашэнка пайшоў на кадравыя перастаноўкі, якія здзівілі ўсіх, у тым ліку і саміх чыноўнікаў. Адыёзны генерал Павел Муравейка сёння быў нечакана прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — на спецыяльна пад яго створаную пазіцыю, у абыход кіраўніка Адміністрацыі, Дзмітрыя Крутога.

Генерал-маёр Уладзімір Белы (злева), фота Мінабароны. Генерал-маёр Павел Муравейка (справа). Фота Sb.by

Раней Муравейка займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл і першага намесніка міністра абароны. Прычым перасадзілі на новую пасаду яго праз два дні пасля таго, як яму споўнілася 55 гадоў. Як толькі споўнілася, адразу і папёрлі, хоць энергіі ў гэтага генерала было хоць адбаўляй.

Такая ракіроўка стала сюрпрызам для ўсіх, бо генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага нават па мерках цяперашняй сілавой вярхоўкі. А дасведчаны ў кулуарных чутках Павел Латушка называў яго прадстаўніком расійскага лобі ў беларускім сілавым блоку. Муравейка вучыўся ў Акадэміі Генштаба РФ, якую скончыў у 2008‑м з залатым медалём.

Звяртаў увагу гэты генерал сваімі заявамі. Напрыклад, ён казаў, што Беларусь мае права сілай прасекчы калідор праз Літву да мора. Гэтыя словы сілавіка прывялі да сапраўднага міжнароднага скандалу паміж Мінскам і Вільняй. Таксама Муравейка пагражаў суседнім краінам ядзернай зброяй і расказваў пра мільёны кібератак на Беларусь — поўную лухту.

У 2022‑м Муравейку перавялі на пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі, а ў 2024‑м і ўвогуле паставілі кіраваць Генштабам. Назіральнікі звярталі ўвагу, што адстаўка Віктара Гулевіча адбылася пасля вяртання Лукашэнкі з Масквы, а прызначэнне Муравейкі — у дзень візіту Пуціна ў Мінск.

Цяпер, як бачым, генерала перавялі ў Адміністрацыю. Прычым нібыта па асабістым жаданні непасрэдна Лукашэнкі, які падкрэслена заявіў, што гэта робіцца цераз галаву кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрыя Крутога.

Загадка тут, чым канкрэтна будзе займацца Муравейка на пасадзе чыноўніка. Сам Лукашэнка адказвае на гэтае пытанне вось такі чынам: «Мне як прэзідэнту і галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі вельмі важна мець некалькі, калі хочаце, альтэрнатыўных пунктаў гледжання на сітуацыю ў нашых сілавых падраздзяленнях», — заўважыў ён.

Раней сілавыя структуры каардынавала Рада бяспекі. А цяпер што, у дадатак да яе будзе яшчэ намеснік кіраўніка Адміністрацыі? Якія яго функцыі тады?

Складваецца ўражанне, што Лукашэнка рыхтуе ў сілавым блоку нейкія перамены. Што гэта будзе, сказаць пакуль цяжка, але ж камбінацыя яўна распрацаваная і паціху будзе рэалізоўвацца. Пытанне — а што ж выклікала патрэбу ў гэтых пераменах? Банальнае жаданне абмаладзіць кадры і пры гэтым не стварыць уражання ў Масквы, што прарасійскага генерала адсунулі? Ці чыстка апарату ад занадта ўжо прарасійскіх генералаў? Ці гэта проста першы ход у руціннай ператасоўцы кадраў, каб ніхто не заседжваўся на адной пасадзе задоўга?

У Генштабе Муравейку сёння змяніў генерал-маёр Уладзімір Белы.

Ён зусім нядаўна, з 8 ліпеня гэтага года, працаваў намеснікам міністра абароны. Да таго Белы ўзначальваў галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў. У свой час Белы камандаваў гвардзейскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадай, і быў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый, а таксама камандуючым Заходнім аператыўным камандаваннем. У адрозненне ад Муравейкі, Уладзімір Белы ў Расіі не вучыўся — рэдкі для цяперашняга генералітэту выпадак, хутчэй, выключэнне. 

Каментары8

  • Ахаха
    28.09.2026
    «Очень страшно, страшно очень, мы многого не знаем, особенно всей правды»
  • 777
    28.09.2026
    Лука пазбауляецца ад расейцау....
  • Дзікпікавіч
    28.09.2026
    Нікагда не было такога ператрахівання і вот цяпер апяць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць