У нядзелю беларуская дыяспара развіталася са стваральнікам суполкі ў «Фэйсбуку» «Беларусы ў Варшаве» Сяргеем Пархацем, вядомым як Ян Памедор Рэўцкі. Ягонае цела крэміруюць, а прах пасля даставяць на радзіму, піша «Белсат».

Цырымонія прайшла ў Варшаве, дзе жыў Сяргей Пархаць. Сябры прыйшлі ў Беларускую кавярню на вул. Kobielska, 75. Было некалькі дзясяткаў чалавек. Прысутныя пакідалі запіскі са словамі памяці, запалілі свечкі, дзяліліся ўспамінамі.

Урну з прахам Памедора Рэўцкага перавязуць у Беларусь, дзе адбудзецца пахаванне ў коле блізкай сям’і.
Нагадаем, пра смерць Сяргея Пархаця сталася вядома 20 кастрычніка, яму было 50 гадоў. Прычыны смерці не называліся.
Пра смерць Сяргея Пархаця сталася вядома 20 кастрычніка, яму было 50 гадоў. Прычыны смерці не называліся.
Вядома, што 10 кастрычніка мужчына раптам абвясціў, што прадае суполку. На пытанне аб прычынах адказаў: «Абставіны майго жыцця вам невядомыя». 12 кастрычніка пісаў, што шукае працу.

Ягоны сябар і калега Яўген Скрабутан паведамляў, што польская паліцыя працягвае вывучаць абставіны смерці, прычыну назавуць толькі сваякам памерлага — усе яны жывуць у Беларусі.
Сяргей Пархаць (Ян Памедор Рэўцкі) — былы журналіст «Музыкальнай газеты», які пераехаў з Беларусі ў Польшчу яшчэ ў 2012 годзе. Найбольш вядомы ён як стваральнік суполкі «Беларусы ў Варшаве» на Facebook, якая аб'яднала звыш 28 тысячаў чалавек.

Апошнім часам ён працаваў барыста ў варшаўскіх кавярнях Kakao і Temperatura. Акрамя таго, займаўся валанцёрствам і падтрымліваў беларускую супольнасць.

На пахаванне Пархаця беларусы сабралі каля 6800 еўра.

-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары