Грамадства

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

Пустое або прызначанае пад знос арэнднае жыллё ў Беларусі могуць прадаваць усяго за адну базавую велічыню. Пра гэта пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Паводле слоў чыноўніка, цяпер у Беларусі каля 15 тысяч арэндных жылых памяшканняў пустуюць больш за паўгода. Пераважна гэта жыллё, пабудаванае яшчэ ў савецкія часы ў сельскіх населеных пунктах.

Больш за 1,3 тысячы такіх памяшканняў плануюць зноў увесці ў гаспадарчы абарот, паколькі на іх ёсць попыт. Яшчэ больш за 2,5 тысячы кватэр і дамоў патрабуюць рамонту, а каля 6 тысяч прапануецца знесці праз незапатрабаванасць і аварыйны стан.

Аблвыканкамы ўжо распрацавалі планы па выкарыстанні пустога жылля. Адным з прапанаваных механізмаў стала магчымасць для мясцовых органаў улады прадаваць памяшканні, якія патрабуюць рамонту або падлягаюць зносу, за адну базавую велічыню.

Цяпер існуе і механізм аўкцыёну з паніжэннем пачатковай цаны. Аднак, як адзначыў міністр, такая працэдура займае каля дзевяці месяцаў і патрабуе дадатковых выдаткаў на ацэнку жылля і арганізацыю таргоў. Пры гэтым вынік не заўсёды апраўдвае выдаткі. Таму прапануецца, каб мясцовыя ўлады самі вызначалі пералік памяшканняў, якія можна будзе прадаваць за адну базавую велічыню.

Для арэнднага жылля, якое патрабуе рамонту, прапануюць яшчэ адзін варыянт. Калі чалавек захоча засяліцца ў такую кватэру і самастойна зрабіць рамонт, кошт выкананых работ могуць вылічваць з арэнднай платы. Такім чынам, на пэўны час арандатар можа быць вызвалены ад аплаты за жыллё.

Трубіла заявіў, што пасля абмеркавання розных варыянтаў улады бачаць некалькі спосабаў вярнуць пустое арэнднае жыллё ў гаспадарчы абарот.

Ён таксама нагадаў пра ўжо наяўную магчымасць выкупу арэнднага жылля. Ёю могуць скарыстацца маладыя спецыялісты найбольш запатрабаваных прафесій, якія жывуць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Для гэтага яны павінны адпрацаваць дзесяць гадоў у арганізацыі, якая дала ім жыллё.

Каментары

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць