Каментары да артыкула

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан

  • Бел
    22.09.2026
    А если бы Лукашенко в 2022 году не влез в войну, предоставив территорию, логистику и всяческую поддержку российской армии для нападения на Украину, то и экономика Беларусы росла бы на +5% в год. Посмотрите на тот же Казахстан, Киргизстан, Узбекистан - все их экономики прилично выросли. А из-за идиотский действий лукашистов, за последние 6 лет беларуская экономика в среднем росла на уровне погрешности - лишь на 1-1,5 процента в год.
  • як бы ты спыніў Маскоўскае войскі ?
    22.09.2026
    Бел, адзіны шлях на Кіеў гэта праз РБ, як бы ты спыніў Маскоўскае войскі ? языком на канапе ? Мы ахвяры (а не суагрэсары) імперыялізму як і Грузія, Украіна да іншыя
  • бядняжкі
    22.09.2026
    як бы ты спыніў Маскоўскае войскі ?, куды заданаціць "ахвярам" з заводаў ВПК? Не даядаюць жа, уся ваенная рэнта кыргызам дасталася - вельмі шкада завадчан!
    Пысы. Кыргызстану трэба яшчэ гадкоў 50 чужой вайны, каб трохі адмыцца, прывесці у парадак хаця б тэрыторыю ля аўтавакзала ў Бішкеку. Такога заваленага смеццем гадзючніка нідзе больш не бачыў
  • Питон
    22.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • як спынялі
    22.09.2026
    як бы ты спыніў Маскоўскае войскі ?, відавочна, людзі, каторых збівалі ля рэлейных шафаў, калені ім прастрэльвалі, не з канапаў спынялі лагістыку акупантаў. Пакуль такія героі, як ты, на канапе спрэчкі пра ліцвінаў вялі. Хоць адно паведамленне ў Бел.Гаюн адправіў, спыняльшчык? Не?!

    [Зрэдагавана]
  • 175К войскаў
    23.09.2026
    як спынялі, "лагістыку акупантаў."

    1) як гэта можа спыніць 175К войскаў арды ? ты не разуеш што такое вайна , і як дзяржаўны рухавік працуе, я бачу
    2) акупацыі не РБ не Ук не было. І не будзе
  • Gorliwy Litwin
    22.09.2026
    Галоўны ўрок 2020-х: дэмакратычныя краіны слабеюць і бяднеюць, а таталітарныя - мацнеюць і багацеюць. Пара перапісваць усе падручнікі па гуманітарных навуках.
  • +1 за дэмакратыю
    22.09.2026
    Gorliwy Litwin , вашамосць, у тэксце ясна напісана: багацеюць асобныя галіны гаспадаркі і кланы, каторыя іх кантралююць. Нічога перапісваць не трэба. Хіба толькі прысуды карупцыянерам, каторыя на схемках і тэмках з маскалямі наварваюцца перапісаць - замяніць зняволенне катаржнымі працамі па ўкладцы шпалаў на чыгунцы з Кітаю ва Ўзбекістан.
  • .
    22.09.2026
    Не пацвярджаецца фактычна.
    Папярэдняя дынаміка 1800-2009 па мета-аналізах: пры дэмакратыях сярэдні эканамічны рост 2.6%, пры аўтакратыях 1.5%.
    Аўтакратыі могуць мець рыўкі росту, як і катастрафічныя падзенні. Пры дэмакратыях абодва эпізоды таксама магчымыя, але значна больш мяккія - дэмакратыі больш адаптыўныя.
    Гэтая перавага захавалася і ў апошняе дзесяцігоддзе: Еўропа хутка перабудавала свой энергетычны рынак пасля 2022 г.

    Сучасны палітычны крызіс дэмакратый не значыць аўтаматычную перавагу аўтакратый, у тым ліку, з эканамічнага боку.
    Перспектывы Кітая ўжо не выглядаюць настолькі відавочнымі, як у 2010-х, бо канчаецца перавага з-за таннай працоўнай сілы.
    ЗША не атрымалі рост з-за аўтарытарных бзікаў Трампа, хутчэй ён, наадварот, дэстабілізаваў сваю і сусветную эканомікі. (Увогуле рост ёсць, ён звязаны з іншым).
    Расея можа паказваць высокія лічбы ваеннай вытворчасці, аднак рэальны дабрабыт і стратэгічныя перспектывы эканомікі пад пытаннем. Раней яны прадалі шмат нафты - ці шмат з таго пайшло на паляпшэнне жыцця ў краіне?
    Кыргызстан падняўся таму, што апынуўся на новым гандлёвым шляху, а не таму, што адмяніў дэмакратыю. Можа і згубіць уплыў аднойчы, а меншая эканамічная адаптыўнасць аўтакратыі не дазволіць стабільна захаваць узровень эканомікі.

    У Вас, хутчэй, вера цыніка ў "зло перамагае і дае дабрабыт", на беларускім прыкладзе.
    Паўтару, "дабрабыт" (эканамічны рост) могуць даваць усе эканомікі.
    Вось толькі ў аўтакратыях эфект слабей (у сярэднім) і рызыкоўней, менш устойлівы (і гэта калі разглядаць толькі эканамічны аспект без сацыяльнага, гуманітарнага і іншых).
  • China
    22.09.2026
    Чаму не пішаце, за чый кошт рэальна паднялася эканоміка Кыргызстана? Мігранты гэта толькі малая частка ўдзелу ва ўздыме. Галоўнае - мільярдныя інвестыціі Кітая. Гэта кітайцы фінансуюць будаўніцтва інфраструктуры, а мігранты толькі ўдзельнічаюць у гэтым працэсе як працоўная сіла
  • Крынж
    22.09.2026
    Усёроўна Кыргызстан гэта бамжы, вайна рана ці позна скончыцца і прыдзецца лезці назад у каробку ад лядоўні пад мастом.
  • Sdi
    22.09.2026
    Кыргызстан і ня толькі - прыклад таго што ўсе санкцыі, ціскі, сінхранізацыі не працуюць і ніколі не с працуюць. Бо Эўракампаніі як прадавалі так і прадаюць ўсе неабходнае для Масковіі праз Кыргызстан і іншыя краіны.
    Санкцыі не вельмі клапоцяць рэжым, ад іх пакутае народ. І даўно ўжо пара аддзяліць станцыі якія накіраваны на вайсковыя заводы, а якія супраць людзей і грамадства.
    ***
    А дзе гэтыя візгуны пра санкцыі, ціск і сінхранізацыі адносна Кыргістану?
    Візгунам, ціскунам, сінхранізатарам любое слова пра неабходнасць адрозніваць рэжым ад людзей, любое слова што паляпшэнне візаў на карысць народу і будучыні краіны, любое слова што лука не вечны трэ думаць пра людзей і будучыню і гд адразу перакручваюць і ўключаюць пласцінку пра вайсковыя заводы, санкцыі, ціск, сінхранізацыю і іншае бла - бла-бла.
    А ўся справа ў тым што гэтыя ціскуны, барцуны, сінхранізатары, не прадстаўляюць ні Беларусь, ні яе народ. Яны прадстаўляюць толькі грандадаўцаў.
  • .
    22.09.2026
    "Бо Эўракампаніі як прадавалі так і прадаюць ўсе неабходнае для Масковіі праз Кыргызстан і іншыя краіны."

    Не так. Масква знаходзіць спосабы купляць неабходнае праз трэція краіны.
    (А Еўропа (у тым ліку) не можа заўсёды пралічыць пуці гандлю праз фірмы-пракладкі.)

    Гучыць жа цалкам інакш, так?
    І чаму гэтая ваша агітацыя супраць санкцый не абышлася без адбельвання Масквы?
    Пераклалі на Еўропу адказнасць адначасова і за санкцыі, і за іх абыход у інтарэсах Масквы.
    У маскаля заўсёды вінаваты Захад. Вось дзе агентура.
  • М
    22.09.2026
    ., прадаўцы добра ведаюць хто накчатковы пакупнік іх тавараў. Яны нават перамовы вядуць непасрэдна з канчатковым пакупніком.
    Відавочна што вы навогул ніколі не працавалі з гандлевым кантрактам. Тым больш не чулі пра транзітную дамову. І наўрадці вы працавалі кіраўцам які вязе грузы з Эўропы ва ўмоўны Казахстан, а потым гэты ж груз, на той жа фуры па іншых дакументах ўжо едзе ў мацкву.
    Кампаніі ўсе добра ведаюць. Нават ўрады эўра краін ўсе добра ведаюць. Толькі ўключаюць пласцінку для абывацеля. І канешне лепш за ўсе і зручнай за ўсе біць па людзях. На патокі транзітныя гэта не ўплывае.
    Ўсе размовы пра санкцыі, сінхранізацыі і ціск, то размовы для абывацеля.
    Адпрацоўка нумара па гранду ці выгляд барцуна з рэжымам. Шэраг так званых санкцый напрамую накіраваны не супраць рэжыму, не супраць заводаў двайнога прызначжнея, а выключна супраць людзей. Адмаўляць гэта значыць ўключаць дурня.
    А ўсе візгі пра так званую сінхранізацыю канчаткова накіраваны выключна на тое каб прыраўняць беларусаў з маскавітамі, прадоўжыць дыскрымінацыю па пашпарту і зрабіць выгляд "барадзьбы" .
  • .
    22.09.2026
    Далёка не кожная здзелка ў гандлі (і ў міжнародным таксама) з’яўляецца прамой паміж вытворцам і канчатковым пакупніком.
    Вы занадта наіўна абагульняеце ўсе пастаўкі і продажы толькі да такога варыянту.

    Калі ў частцы выпадкаў такія прамыя схемы існуюць і іх выяўляюць, іх удзельнікі трапляюць у чарговы пакет санкцый.
    Калі Вы так ўпэўнены, што і ўсе астатнія абавязкова працуюць па тых жа схемах, то чаму маўчыце? Тым самым дапамагаеце Маскве.
    Замест агульных разважанняў шарыкаў-стайл пра "абывацеляў" і "візгі" называйце канкрэтны тавар, канкрэтных вытворцаў у Еўропе, пакупнікоў у Расеі, схемы дастаўкі.

    Нарэшце, не адказалі на мае папярэднія пытанні. Чаму ў схемах не кажаце пра адказнасць Масквы - бо яна ж шукае магчымасць купіць.
    Чаму абвінавачваеце Еўропу адначасова за 2 супрацьлеглыя намеры: і ўвесці санкцыі, і абысці санкцыі? Мабыць, проста ненавідзіце Захад (як расеец або наіўны беларус пад уплывам расейскай прапаганды) і ў любым выпадку яны вам вінаватыя.

    І яшчэ пракол, яшчэ адна звычка рускамірнага агітатара: здзекавацца над беларускай мовай. Ну што за "барадзьбы"?
  • М
    22.09.2026
    ., прычым тут адказнасць мацквы? У чым гэта адказнасць адносна Кыргістана?
    Ў чым адказнасць мацквы адносна візавых і іншых абмежаванняў беларусаў, ўласных перашкод, санкцый на бытавыя рэчы ці Used good? Іх ўвяла мацква ці яны нейкім чынам шкодзяць мацкве? Базавыя рэчы, 100 разоў агучаныя, а ўсе разам з офісамі-кабінетамі ўключаюць дурня і ўслед адразу байкі пра бла-бла-бла і "суагрэсара"?
    А на паверхнасці адказ што гэтыя людзі не прадстаўляюць ні Беларусь, ні яе народ. Не клапоцяцца пра нацыянальныя інтэрэсы. Відавочна што яны і краіну папіляць пад прыхвацізацыю калі дабяруцца да ўлады. Гэтыя асобы ўжо хоць сення гатовы накласці на ўвесь беларускі народ і іх патомкаў адказнасць за рэжым гаўляйтара, за акупацыю, вайну і за Масковію. Прытым не маральную, а матэрыяльную. Хоць сення жадалі б ператварыць ўсю краіну ў папялішча. Сумневаў няма. Бо ўключаюць дурня калі ім ў вочы кажаш і пакажаш што 2х2 гэта не 3 і не 5.
    Ўжо даўно ўсім вядомы схемы. Любы груз можна адскочыць з дапамогай сучасных тэхналогій. Толькі нікому да гэтага няма справы. Ўкраінскіх журналістаў якія рабілі рэпартажы выправадзілі з Польшчы.
    І вось навошта вам "расследаваннікам" пра нейкія схемы? Каб што? Перакрыць тавары Сэконд-хэнду? Ці несці лухту пра 500 вайсковых заводаў у Беларусі, што значна больш чым Швецыі, Чехіі, Ізраілю. Калі б ў Беларусі было 500 вайсковых заводаў то ВПК РБ быў бы такі як ў Швецыі, Ізраілю, Чэхіі.
    Тым часам Масковія праз Кыргізстан, Казахстан і гд клала болт на ўсе эўра санкцыі, ціскі і сінхранізацыю.
  • .
    23.09.2026
    Стоп. Ішла размова пра тое, што Еўропа нібыта адказная за продаж Маскве падсанкцыйных тавараў.
    У Вас няма адказаў на мае заўвагі, замест гэтага пачынаеце паток пра візы, бытавыя рэчы, офісы-кабінеты, прадстаўніцтва народа, "раследаваннікаў" (Што за коснаязыкі тэрмін? Як і "гранды"), ВПК і г.д.
    З такім падыходам, пераскокамі можна бясконца разважаць пра што заўгодна і ніколі не несці адказнасць за свае словы. Не можаце аргументаваць - не лезьце да людзей.
  • Мп
    22.09.2026
    Кыргызстан (з ўсей Азіяй) шле прывітанне офісам, кабінетам, расследаваннікам і ўсей іншай канторы якая імкнецца прыраўняць беларусаў і расейцаў.
  • індыя , кітай i грэцыя фінансуе
    23.09.2026
    Мп, +1. індыя , кітай i грэцыя фінансуе вайну усе 5 год. РБ не мае гэтых магчымасцяў . ДЗЕ САНКЦЫІ НА індыя , кітай грэцыя?
  • Бацька Мінтай
    23.09.2026
    Зь якога часу расейска-украінская вайна (расейская агрэсія) зрабілася вайной ва Украіне?
  • Прокопій Колотов
    23.09.2026
    А какая разьніца ?!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць