Нерухомасць11

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя

Кожны сам вырашае, як уладкаваць уласную кватэру.

Уладальнік гэтай аднапакаёвай кватэры ў «Мінск-Свеце» вырашыў паставіць ванну проста каля акна ў спальні. Аб’ект з такой адметнасцю дакладна здольны прыцягнуць увагу кватарантаў, піша Onliner.by.

Кватэра знаходзіцца ў доме на вуліцы Ніколы Тэслы, 26. Паверх апошні, 25-ы, таму віды з вокнаў, па ідэі, павінны быць маляўнічымі.

Верагодна, менавіта таму каля акна ў спальні вырашылі паставіць ванну, якая тут выконвае адразу некалькі функцый. Так, у ёй можна памыцца. Але таксама яе можна выкарыстоўваць як утульны куток для агляду наваколля:

— Гэта месца стане вашым асабістым аазісам рэлаксацыі, ідэальна прыдатным для вячэрняга адпачынку пасля насычанага дня. Уявіце, як прыемна атрымліваць асалоду ад гарачай ванны, любуючыся гарадскімі агнямі або промнямі ўзыходзячага сонца, — піша ўладальнік.

У астатнім інтэр’ер кватэры выкананы ў стылі лофт з акцэнтам на дызайнерскіх элементах. У аздабленні выкарыстаны паркет з натуральнага дуба, арт-бетон на сценах, перагародкі з загартаванага шкла, стальніца з каменю, мэбля з металу.

У калідоры можна заўважыць люстраную сцяну вышынёй 3 метры — спецыяльна для сэлфі.

— Для стварэння атмасферы сапраўднай утульнасці ў кватэры прадугледжаны біякамін, — паведамляе ўласнік. — Ён не толькі дорыць цяпло, але і стварае рамантычную атмасферу. У гэтым месцы асабліва прыемна праводзіць вечары за куфлем віна або кубкам духмянай кавы.

Колькі ж будзе каштаваць пажыць у такой незвычайнай аднапакаёвай кватэры? Месяц арэнды абыдзецца 2392 рублі, або $790 па курсе.

Каментары1

  • маленькая архітэктарка цемры
    23.09.2026
    цяпер зразумела, адкуль у Мінск-Свеце з незайздроснай рэгулярнасцю здараюцца патопы)

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы33

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць