Свет77

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не баіцца магчымага ўзмацнення пазіцый Расіі ў выніку пагаднення з Беларуссю аб пастаўках калійных угнаенняў. Пра гэта ён сказаў 22 верасня ў Нью-Ёрку падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях 81‑й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

Журналістка спытала ў Трампа, ці не непакоіць яго, што сродкі, атрыманыя ад магчымай здзелкі з Беларуссю, могуць неяк узмацніць пазіцыі Расіі на міжнароднай арэне.

«Не, анітрохі. Беларусь мае шмат калійных угнаенняў, а нашым фермерам патрэбныя выгадныя цэны. Мы хочам дамагацца ніжэйшай цаны, чым у Канады. Мы працягнем супрацоўнічаць з Канадай, але Беларусь хацела б прадаваць іх па значна ніжэйшай цане», — адказаў Трамп.

21 верасня Трамп паведаміў, што ЗША працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі. На яго думку, амерыканскія кампаніі маглі б набываць беларускую прадукцыю па больш нізкай цане, чым цяпер купляюць яе ў Канадзе. У Канадзе сумняюцца, што беларускі калій з улікам дастаўкі сапраўды сам па сабе будзе каштаваць танней, але не адмаўляюць, што з'яўленне яго на рынку можа паўплываць на цэны. 

Каментары7

  • цалкам згодны з вамі спадар
    23.09.2026
    Х, цалкам згодны з вамі спадар- Усё якраз наадварот, гэта зменшыць пазіцыі pасеі!
  • відавочна
    23.09.2026
    не патрэбна трампу беларусь, ён хоча проста спужаць канаду, каб тая апусьціла цэны на ўгнаеньні. думаю, што й лукашэнка гэта пачаў разумець
  • Зразумела ўзмоцніць
    23.09.2026
    Х, лука марыянетка расіі, ўзмоцніцца ён, а значыць і расія, ўсё відавочна

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць