Грамадства99

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША

Беларусь пачала пастаўкі калійных угнаенняў у ЗША, але просіць вярнуць доўг, заявіў Лукашэнка сёння на Абуз-Лясноўскім палігоне.

«Цяпер грузім калій — прадаём Злучаным Штатам Амерыкі. Хочаце ў нас калійныя ўгнаенні (калі хочаце закупляць) — калі ласка. Мы адразу не можам. Вось у нас вызвалілася. Мы ж закантрактавалі іх на гэты год, на наступны год разгледзім. Цяпер з'явілася магчымасць судна загрузіць (заўтра дакладна закончым загрузку) — забірайце. Але доўг вярніце. 43—44 мільёны даляраў нашых у «Сіцібанку» затрымаліся — кампанія, якая з намі супрацоўнічала, заплаціла грошы. У багатай Амерыкі затрымаліся. Вы нам, калі ласка, вярніце гэтыя грошы», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён распавёў пра пытанні ў кантактах з ЗША і ўмовы для сустрэчы з Дональдам Трампам. 

«Мы адкрытыя. Яны знялі санкцыі з шэрагу нашых прадпрыемстваў, гатовыя і далей здымаць. Там куча пытанняў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Пасольствы — давайце абмяркоўваць, як будзем аднаўляць (паўнавартасную работу пасольства). Ядзерныя матэрыялы і іншае — там цэлая праграма ў нас — калі ласка. Хочаце ў нас калійныя ўгнаенні (калі хочаце) закупляць — калі ласка», — дадаў ён.

Каментары9

  • Сон
    11.09.2026
    Сам полузакрыл пасольства і ціпер брэдзіт.
  • Ага
    11.09.2026
    Ім гандлюе Коля, возіць у бауле ў вольны ад арміі і біятэхналогій час
  • %
    11.09.2026
    Спадзяюся за беларускія рублі, ці за маскальскія гандлюе? Бо даляры небяспечныя, пра эўра і казаць няма чаго

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць