Свет2222

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю

«Незалежна ад таго, хто з'яўляецца ўладальнікам калійных угнаенняў, незалежна ад таго, якая кампанія іх адпраўляе, калійныя ўгнаенні, здабытыя ў Беларусі, не могуць апынуцца на тэрыторыі ЕС».

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Учора прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што працуе над угодай з Беларуссю, паводле якой будзе купляць калійныя ўгнаенні ніжэйшай цаной, чым ЗША атрымліваюць з суседняй Канады.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс пракаментаваў LRT, што гэта справа двухбаковых адносін паміж ЗША і Беларуссю, і наўпрост на Літву гэта, маўляў, не ўплывае. 

«Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, — гэта двухбаковыя дачыненні, дачыненні гэтых дзяржаў. Якія санкцыі ЗША здымаюць — гэта наўпрост не звязана з тым, што робіць Еўрапейскі саюз, якой санкцыйнай палітыкі ён прытрымліваецца», — сказаў ён. 

На пытанне, ці выказваў Вашынгтон жаданне, каб беларускія калійныя ўгнаенні рухаліся на рынак ЗША праз тэрыторыю Літвы або літоўскія парты, Будрыс кажа, што кансультаваў амерыканскіх афіцыйных асоб наконт таго, як працуюць санкцыі ЕС: «Цяперашняе рэгуляванне пры ўвядзенні санкцый супраць Беларусі прадугледжвае, што на тэрыторыі ЕС не можа быць ніякіх угнаенняў. Гэта ахоплівае і транзіт. Незалежна ад таго, хто з'яўляецца ўладальнікам калійных угнаенняў, незалежна ад таго, якая кампанія іх адпраўляе, у якой краіне яна ні была б зарэгістраваная, калійныя ўгнаенні, здабытыя ў Беларусі, не могуць апынуцца на тэрыторыі ЕС», — кажа Будрыс.

Таму ніводная дзяржава ЕС сёння не можа быць часткай пагаднення аб угнаеннях паміж ЗША і Беларуссю, запэўнівае міністр замежных спраў Літвы.

На пытанне, ці аказвалі ЗША ціск на Літву ці ЕС наконт перагляду санкцый супраць Беларусі, Будрыс кажа, што прычыны, чаму супраць Беларусі ўведзеныя санкцыі, зразумелыя — парушэнні правоў чалавека, разгром апазіцыі, падтрымка Расіі. «Пакуль гэта не змянілася, няма падстаў казаць, што санкцыі могуць быць перагледжаныя. Я сёння не бачу ніякай прасторы для дэбатаў на гэтую тэму», — заявіў Будрыс.

Каментары22

  • Усё, дзякую!
    22.09.2026
    Сапраўды вычэрпальны адказ. Спадзявацца, што ў лютым санкцыі здымуць не трэба. Перагляду санкцый, пакуль Лукашэнка пры ўладзе не будзе. Гэта трэба усвядоміць і не ганяць воздух дарма.
  • Ад скрадзенага не растлусцееш
    22.09.2026
    Вашынгтон закрые вочы на тое, што прыдзецца зачыніць Віленскі аэрапорт.
    І можаце хіба яшчэ тузін літвінаў вынудзіць з'ехаць у Польшчу.
  • Жэка
    22.09.2026
    Амерыканцы паставяць на месца нашых бедных, але надта ганаровых суседзяў.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе2

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе2

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць