Здарэнні66

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў

Сустракаюцца ў розных частках прысталічнага раёна.

Дзе іх заўважалі і як паводзіць сябе пры сустрэчы з драпежнікам, распавёў smolevichi-24.by вядучы паляўніцтвазнаўца Смалявіцкай паляўнічай гаспадаркі Аляксандр Янчэўскі. Паводле слоў спецыяліста, цяпер на тэрыторыі Смалявіцкага раёна жыве каля 15 мядзведзяў.

Пры гэтым паляванне на гэтых жывёл забароненае — мядзведзь застаецца чырванакніжным відам.

Прысутнасць касалапых фіксавалі ў раёне Бабінага лесу, Тадуліна, каля палігона і Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама ў ваколіцах вёскі Шэметава і на Усяжскіх разлівах.

Жыхары Зялёнага Бору таксама перадавалі фатаграфіі мядзведзяў з фотапастак і відэа са слядамі жывёл у навакольных лясах.

Нядаўна аднаго з клышаногіх заўважылі ў полі на мяжы Азярыцка-Слабадскога і Усяжскага сельсаветаў. Фатаграфіяй з рэдакцыяй падзялілася мясцовая жыхарка.

На думку паляўніцтвазнаўца, больш частыя сустрэчы з мядзведзямі не абавязкова азначаюць, што жывёл стала больш.

Адна з прычын — людзі самі сталі больш актыўна хадзіць у лес. Акрамя таго, праз тэрыторыю раёна могуць праходзіць мігруючыя асобіны.

— У лесе шмат грыбнікоў, а мядзведзі баяцца людзей, вось і пераходзяць з месца на месца, — растлумачыў Аляксандр Янчэўскі.

Са слоў спецыяліста, пра сустрэчы з мядзведзямі часам расказваюць і паляўнічыя. Зараз адкрыты сезон палявання на дзікоў, ласёў, аленяў і казуль, таму людзі часцей бываюць у лесе.

Сам паляўніцтвазнаўца, які рэгулярна выязджае ноччу з цеплавізарам, пакуль асабіста мядзведзя не сустракаў.

Што рабіць, калі сустрэлі мядзведзя

  • — не крычыце і не спрабуйце прагнаць звера;
  • — не рабіце рэзкіх рухаў;
  • — не набліжайцеся да жывёлы;
  • — спакойна пачынайце адыходзіць у процілеглы бок;
  • — дайце мядзведзю магчымасць сысці.

Галоўнае — не панікаваць і не спрабаваць самастойна прагнаць клышаногага. Жывёліна, як правіла, сама імкнецца пазбегнуць сустрэчы з чалавекам.

Каментары6

  • Касалапыя мігранты
    22.09.2026
    Касалапыя мігранты,

    І дарэчы, глупства, што людзі "больш сталі хадзіць у лес".
    Наадварот, зараз людзі карыстаюць лес куды меньш, бо ўрбанізацыя і інтэнсіўная сельская гаспадарка дазваляе добра жыць, не карыстаючы лясныя рэсурсы. Яшчэ 100 гадоў таму нармальна было штодня туды хадзіць, і не гуляць, а па справе.

    Плюс забота аб экалогіі, якая значна зменшыла цяжкія металы і іншыя летальныя рэчывы ў антрапагенных экасістэмах, прывяла да таго, што звяры жывуць бліжэй да людзей.

    Таму мішкі і гуляюць свабодна - што людзі іх не палююць і значна меньш актыўнічаюць у лясах. Мішка смялее.
  • Опа
    22.09.2026
    Дык што, той самы Сноўдан Эдвард - ён што мае беларускае паходжанне? Цікавае слова, як выявілася ))) Сноўдаюцца сноўданы)))
  • Імя
    22.09.2026
    Беларусы паціху аддаюць свой край яго спрадвечным уласнікам

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць