Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем
Так жа сама называецца астраўная еўрапейская дзяржава.

У Баранавічах упершыню зарэгістравалі дзяўчынку з іменем Мальта. Яна стала першым дзіцем у маладой сям'і.
Імя Мальта азначае «мядовая», «ціхая гавань» ці «тая, што дае жыццё». Яно паходзіць ад слова Меліта — старажытнагрэчаскай назвы Мальты.
Таксама ў баранавіцкім ЗАГСу расказалі, што ў сярэдзіне верасня зарэгістравалі першую за 14 гадоў Раісу, а таксама першага за 4 гады Радзівона.
Усяго з 11 па 17 верасня ў горадзе нарадзіліся 20 дзяцей.
Каментары
Прывітанне маладой сям'е! Мальце - здароўя.